Бітва на Ворскле, 1399
| Бітва на Ворскле | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
|||||||
|
|||||||
| Бакі | |||||||
| Залатая Арда | ВКЛ | ||||||
| Камандуючыя | |||||||
| Эдыгей Цімур-Кутлук † |
Вітаўт | ||||||
| Сілы бакоў | |||||||
| ~200.000 чалавек | ~75.000 чалавек, 500 тэўтонскіх рыцараў | ||||||
| Страты | |||||||
| невядома | невядома (вельмі вялікія) | ||||||
Бітва на Ворскле (12 жніўня 1399) — бітва на рацэ Ворскле (сучасн. Палтаўская вобласць) паміж саюзным войскам вялікага князя Вітаўта і хана Тахтамыша, з аднаго боку, і войскам Залатой Арды на чале з ханамі Цімур-Кутлукам і Эдзігеем.
Абодва бакі панеслі вялікія страты, але ў выніку войска Вітаўта і Тахтамыша было разгромлена ўшчэнт, быў забраны ўвесь абоз і шмат палонных, сам Вітаўт ледзьве выратаваўся з невялікай дружынай.
Змест |
Ацэнкі [правіць]
Паражэнне падарвала сілы ВКЛ і аслабіла пазіцыі Вітаўта; яго праграма стварэння «Руска-Літоўскага каралеўства» была згорнутая. Актыўнасць ВКЛ на ўсходніх землях Русі таксама пайшла на спад, што было выкарыстана Маскоўскай дзяржавай. У бітве загінула вялікая колькасць баярства ВКЛ, у тым ліку Андрэй Полацкі і Дзмітры Баброк. Вымушана ўзмацнілася палітычная залежнасць ВКЛ ад Польшчы (гл.далей: віленска-радамская унія), што пацягнула, у сваю чаргу, далейшую дыскрымінацыю праваслаўнай часткі феадалаў ВКЛ (гл.далей: Ягайлаў прывілей, Гарадзельскі прывілей, грамадзянская вайна ў ВКЛ 1430—1435).
Перад падзеямі [правіць]
Вітаўт прыняў збеглага з Залатой Арды хана Тахтамыша і пасяліў яго ў Лідскім замку (1396). Абяцаючы Тахтамышу вяртанне стальца ў Сараі, Вітаўт разлічваў атрымаць вернага саюзніка ў сваёй усходняй палітыцы і ў стварэнні «Руска-Літоўскага каралеўства». Дзеля вызвалення сіл на захадзе, Вітаўт заключыў Салінскі мір з Тэўтонскім ордэнам (1398). Паход на Залатую Арду афіцыйна падтрымаў Баніфацыем IX, абвяшчаючы вайну супраць татараў. Так да войска Вітаўта далучыліся атрады з Польшчы і Прускага ордэна.
Сілы бакоў [правіць]
У раць Вітаўта і Тахтамыша ўваходзілі войскі «50 князёў» беларускіх, літоўскіх, украінскіх земляў, татарская конніца, дапаможныя атрады з Польшчы і Прускага ордэна. Татарскае войска Цімура на Ворскле спачатку было нешматлікім, але, пачаўшы і зацягнуўшы перагаворы з Вітаўтам, Цімур дачакаўся прыходу галоўных сіл, што і вырашыла вынік бітвы.
Крыніцы [правіць]
- Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. ISBN 985-6374-34-2
- Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл. ISBN 5-338-00929-3 (ч. 1), ISBN 5-338-01083-6
- Мікола Ермаловіч. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. — Мн.: Беллітфонд, 2000. — 448 с. ISBN 985-6576-08-3