Бітва на Косавым полі, 1389
| Трэба вікі-аформіць
Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца
адной з пераваг Вікіпедыі. Як рабіць вікі-разметку гл.: вікі-фарматаванне. |
| Бітва на Косавым полі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
| Бакі | |||||||
| Сербія | Асманская імперыя | ||||||
| Камандуючыя | |||||||
| Лазар Хрэбелянавіч † Вук Бранковіч Влатка Вукавіч |
Мурад I † Баязід I Якуб † |
||||||
| Сілы бакоў | |||||||
| 15.000 - 25.000 чалавек[1] | 30.000 - 40.000 чалавек[1] | ||||||
| Страты | |||||||
| загінуў кіраўнік дзяржавы, вялікія | загінуў кіраўнік дзяржавы, вялікія | ||||||
Бітва на Косавым полі (сербск.: Бој на Косову чи Косовска битка; турэцк.: Kosova Meydan Muharebesi) — бітва паміж Сербскай дзяржавай і Асманскай імперыяй. Адбылася 15 чэрвеня[2] 1389. Косаўская бітва з'яўляецца важнаю часткаю нацыянальнай гісторыі Сербіі.
Змест |
Бітва [правіць]
Сербскае войска ўзначальваў Лазар Хрэбелянавіч. Асманскае войска было пад кантролем Мурада І. Спачатку войска Мурада рухалася да Велбужда, потым змяніла напрамак да Косава. Князь Лазар выбраў Косаўскае поле для правядзення бітвы, якое было аптымальным месцам для перахопу турэцкага войска.
Войска Мурада дасягала колькасці прыблізна 30-40 тыс.[1] з якіх 2-5 тыс. былі янычары, 6 тыс. сіпахаў, 20 тыс. азапаў ды акінджаў, а таксама 8 тыс. васалаў. Войска Лазара было меншым па колькасці і складала каля 15-25 тыс.[1] салдатаў[3]. З якіх непасрэдна 15 тыс. падпарадкоўваліся Лазару, 5 тыс. знаходзіліся пад камандаваннем косаўскага жупана Вука Бранковіча, столькі ж пад камандаваннем баснійскага ваяводы Влатка Вукавіча.
Абодзве арміі сустрэліся на Косавым полі. Прыблізна 1 тыс. лучнікаў былі па абодвух крылах асманскага войска, за німі былі азапы ды акінджы ў цэнтры былі янычары, за якімі з коннаю абаронаю знаходзіўся сам Мурад.
У цэнтры сербскага войска знаходзіўся князь Лазар. Наперадзе стаяла цяжкая коніцца і кавалерыя лучнікаў па флангах. На задзе стаяла пяхота.
Бітва пачалася з абстрэлу кавалерыі асманскімі лучнікамі. Сербская кавалерыя сфармулявала клін і распачала атаку турэцкіх войск, прарвала левае крыло, але не мела поспеху ў цэнтры і на правым крыле.
Пасля першай атакі сербы мелі пэўную перавагу, паколі істотна парушылі крыло туркаў. Калі атака прыпынілася лёгкая пяхота і лёгкая коніцца туркаў контраатакавалі сербаў, што стала прычынай адступлення сербскага войска. Пад час гэтай бітвы Баязід І, сын Мурада, за хуткую контраатаку атрымаў мянушку «Бляскучы».
Князь Лазар загінуў у баі.
Смерць Мурада [правіць]
Зыходзячы з турэцкіх гістарычных хронік султан Мурад І быў забіты Мілашам Обілічам, ён прытварыўся мёртвым і забіў Мурада, які хадзіў па полю пасля бітвы. Сербскія крыніцы гавораць, што Мілаш Обіліч забіў Мурада пад час бітвы. Відавочна, што султанаўская ахрана, пасля такога ўчынку, адразу забіла себрскага рыцара.
Мурад І з'яўляецца першым султанам Асманскай імперыі які быў забіты пад час бою. Баязід, сын Мурада, быў адразу праінфарміраваны пра смерць бацькі, таксама ён даслаў вестку свайму брату Якубу, які прыбыў у табар Баязіда, дзе і быў задушаны, забяспечваючы Баязіду асманаўскі сталец.
Магіла султана Мурада да сённяшніх дзён захавалася на Косавым полі. І хоць яна не знаходзіцца ў найлепшым стане, але не была зруйнавана, незважаючы на несканчаемыя ўзаемныя войны паміж сербамі і туркамі.
Вынік [правіць]
Бітва на Косаўскім полі ў ваенным сэнсе з'яўляецца нічыёю з важкімі стратамі абодвух бакоў. Абодва лідэра загінулі. Краіна сербаў трапіла ў васальную залежнасць Асманскай імперыі, сербскі народ мусіў забяспечваць турэцкую армію людскімі матэрыяламі.
Пасля смерці Лазара, Баязід І падпісаў саюз з сынам сербскага князя — Стэфанам. Баязід ажаніўся з сястрою Стэфана, узяўшыя яе ў свой гарэм, а сам Стэфан стаў лаяльным саюзнікам Асманскай імперыі. У далейным ён даволі спрытна дапамагаў турэцкаму султану ў яго паходах на балканскія народы.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Уладзімер Міхневіч пра Косаўскую бітву.
- Thomas A. Emmert. The Battle of Kosovo: Early Reports of Victory and Defeat (from Kosovo: Legacy of a Medieval Battle) (англ.)
- Mark Gottfried. The events Surrounding the Battle of Kosovo 1389 and its cultural effect on the Serbian people (англ.)
