Бітва на Стрэве, 1348

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Бітва на Стрэве (2 лютага 1348) — бітва на рацэ Стрэве каля Коўны паміж войскам Ордэна ў Прусіі і войскам ВКЛ пад кіраўніцтвам Альгерда і Кейстута.

Прускае войска ў аснове было войскам Тэўтонскага ордэна, у яго ўваходзілі таксама англійскія і французскія рыцары. Войска ВКЛ, апроч уласна літоўскіх сіл, улучала таксама палкі з Уладзіміра-Валынскага, Берасця, Віцебска, Смаленска, магчыма, з Полацка.

Да дня сустрэчы двух войскаў, прускае войска на працягу тыдня пустошыла землі літоўскага Панямоння. Войска ВКЛ шукала і перастрэла прускае, і ініцыятыва пачатку бітвы таксама належала да камандуючых ВКЛ (Альгерд).

Бітва скончылася паразай ВКЛ. Нямецкія храністы, відавочна, перабольшвалі яе маштаб, падаючы лічбы стратаў з прускага боку — 8 братоў і 42 воіна, з боку літоўцаў і русінаў — «тысячы», але напэўна, што параза была вельмі цяжкай. Сярод загінулых адзначаўся Нарымонт, брат Альгерда. У гонар перамогі ў Кенігсбергу быў пастаўлены касцёл Дзевы Марыі (патронкі Ордэна).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сагановіч Г. Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. ISBN 985-08-0515-3. С. 127.