Бітва на рацэ Ірпень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва на рацэ Ірпень
Асноўны канфлікт: Войны Залатой Арды з Вялікім Княствам Літоўскім
Дата 1320-я
Месца рака Ірпень
Вынік Вырашальная перамога войска ВКЛ
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства Кіеўскае

Пераяслаўскае княства
Бранскае княства (?)
Валынскае княства (?)

Камандуючыя
Гедзімін Станіслаў Кіеўскі

Бітва на рацэ Ірпень — бітва, якая адбылася, паводле розных звестак, у пачатку 1320-х гадоў[1][2] паміж войскамі Гедзіміна, вялікага князя літоўскага, і кіеўскага князя Станіслава з яго саюзнікамі: Алегам Пераяслаўскім, Раманам Бранскім і Ільвом Данілавічам Луцкім. На невялікай рацэ Ірпень, працягласцю ў 23 км на паўднёвы захад ад Кіева, Гедзімін разграміў Станіслава і яго саюзнікаў[3]. Затым ён асадзіў і заваяваў Кіеў, пасля чаго адправіў Станіслава, апошняга нашчадка дынастыі Рурыкаў, у выгнанне спачатку ў Бранск, а затым у Разань[3]. Фёдар, брат Гедзіміна, і Альгімонт, сын Міндоўга Гальшанскага, былі пасаджаны на сталец у Кіеве. Хроніка Быхаўца апісвае гэта так:

Пачулі пра тое прыгарадкі кіеўскія: Вышгарад, Чаркасы, Канеў, Пуціўль, Слепаўрод, што кіяне здаліся разам з горадам, а пра гаспадара свайго чулі, што ўцёк ён у Бранск, а сілу яго ўсю пабілі. І прыйшлі яны да вялікага князя Гедзіміна і з тымі вышэйназванымі прыгарадкамі кіеўскімі падаліся служыць яму, і прысягу вялікаму князю Гедзіміну на тым далі. І пераяслаўляне чулі, што Кіеў з прыгарадкамі здаліся князю Гедзіміну, а гаспадар іхні, князь пераяслаўскі Алег, забіты вялікім князем. І яны, прыехаўшы да Гедзіміна, падаліся разам з горадам служыць яму і прысягу на тым далі. Князь жа Гедзімін, узяўшы Кіеў, Пераяслаўль і ўсе вышэйназваныя прыгарадкі, пасадзіў на іх Міндоўгавага сына, князя Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага, а сам з вялікаю радасцю ў Літву вярнуўся[4].

У выніку гэтых падзей правіцелі Кіева і іншых земляў, якія раней складалі асноўную частку Кіеўскай Русі, былі вымушаны прыняць старшынства вялікіх князей літоўскіх. Тым не менш, згадка 1331 года паказвае, што Фёдар усё яшчэ выплочваў даніну манголам[6]. Літоўцы атрымалі поўны кантроль над горадам толькі ў 1362 годзе пасля Бітвы на Сініх Водах супраць Залатой Арды[7].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Выступіўшы з Брэста, войска ВКЛ на чале з Гедзімінам рушыла на кіеўскія землі. Захапіўшы крэпасць Оўруч, яно падышло да Жытоміра, які таксама быў узяты пасля непрацяглай асады. Пасля гэтага літоўскае войска рушыла на Кіеў. Яму насустрач выступіла рускае войска на чале са Станіславам і саюзнымі яму князямі. Абодва войска сышліся на полі каля ракі Ірпень, але ліцвіны хутка прымусілі рускае войска кінуцца наўцёкі і «гнали, б'ючи, сікучи і беручи в полон»[8]. Загінулі князі Леў і Алег.

Пасля перамогі ліцвіны рушылі на Кіеў, які вымушаны быў здацца на правах васалітэту[9]. Войскам ВКЛ былі таксама захоплены Пераяслаўль, Пуціўль, Вышгарад, Канеў і Белгарад. Тое, як лёгка былі ўзяты тыя гарады, вызначае значнасць бітвы на рацэ Ірпень. Вялікі князь Станіслаў Кіеўскі ўцёк у Разанскае княства. Намеснікам у Кіеве был прызначаны Міндоўг Гальшанскі[10].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Гэтая бітва ўсталявала ўладу ВКЛ на некалькі стагоддзяў над сучаснымі ўкраінскімі землямі — Галіччынай, Падоллем, Валынню, Брацлаўшчынай і Кіеўшчынай.

Зноскі

  1. Кастусь Тарасаў. Крыж памяці, меч лёсу Архівавана 20 верасня 2011.
  2. Rowell, S. C. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press
  3. а б Rowell, S. C. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. С. 97. ISBN 978-0-521-45011-9. (англ.)
  4. Кроніка Быхаўца Архівавана 10 жніўня 2010. // Беларускія летапісы і хронікі. Мінск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1997. ISBN 985-6318-15-7. Архівавана 27 мая 2010.
  5. Хроніка Биховця (ст.-бел.)
  6. Simas Sužiedėlis, ed (1970—1978). «Theodore». Encyclopedia Lituanica. V. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. С. 446—447. LCC 74-114275 (англ.)
  7. Rowell, S. C. (2000). «Baltic Europe». in Michael Jones. The New Cambridge Medieval History c.1300-c.1415. VI. Cambridge University Press. С. 707. ISBN 0-521-36290-3. (англ.)
  8. Оповідь М. Стрийковського про завоювання литовським князем Гедиміном Києва Kronika Macieia Stryikowskiego niegdyś v Krolewcu drukowana teraz znowu z przydaniem historyi panstwa Rossyiskiego przedrukowana // Zbiór dzieiopisow Polskich we czterech tomach zawarty. — W Warszawie, 1766. — T. 2. — C. 349—351.
  9. СИНОПСИС КИЇВСЬКИЙ
  10. Беларусь в исторической, церковной и государственной жизни Архівавана 16 студзеня 2010. Апанас Мартас, Бібліятэка МГА "ЗБС «Бацькаўшчына»