Бітва пад Вішняўцом (1512)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бітва пад Вішняўцом, 1512)
Бітва пад Вішняўцом
Бітва пад Вішняўцом (князь Астрожскі - каля харугвы) (дрэварыт 16 ст.)
Дата 28 красавіка 1512
Месца Цярнопальская вобласць
Вынік перамога Вялікага Княства Літоўскага
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае,
Польшча
Крымскае ханства
Камандуючыя
Канстанцін Астрожскі
Мікалай Камянецкі
тры "ханы", адзін з іх магчыма Мубарак-Гірэй
Сілы бакоў
6 тысяч, у т.л. 2000 вялікатоўскага войска, у т.л. валынскае рушэнне, 4000 польскай кавалерыі, рота польскай пяхоты, 2 гарматы 10-20 тысяч
Страты
невядомыя да 5 тысяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва каля Вішняўцом — бітва, якая адбылася 28 красавіка 1512 года каля с. Лапушна (цяпер укр.: Лопушне Ланавецкага раёна Цярнопальскай вобласці). Злучанае вялікалітоўскае і польскае войска перамагло крымскіх татар.

Саюзнікі прывялі на поле каля 6 тыс. вояў — каля 2 тыс. вялікалітоўскага (у т.л. валынскае рушэнне), 4 тыс. польскай кавалерыі і 1 рота польскай пяхоты, 2 гарматы; пад камандаваннем вял. гетм. літоўскага К. І. Астрожскага і вял. гетм. кароннага М. Камянецкага (руск.). Татары, колькасцю 10-20 тыс., заўважылі набліжэнне праціўніка і перайшлі ў наступленне, прычыняючы польска-літоўскаму войску цяжкія страты. У баі прымалі ўдзел Міхаіл Вішнявецкі з сынамі, Ян Радзівіл «Барадаты», Пётр Кміта Сабенскі, вызначыўся Ян Тарноўскі.

Татаре поражены от наших. Того ж року князь Константин Острозский з литвою и русью 25 000 под Вишневцем татар перекопских побил, a з ним был Михаил Вишневецкий з сынами и князь Андрей Збаразский, a сам царь татарский Мендли Гирей ушол в малой дружинѢ[1][2]

У 1512 г. падчас чарговай маскоўска-літоўскай вайны каля 20 тысяч татар на чале з трыма малодшымі прадстаўнікамі роду Гірэяў[3] быццам без дазволу хана Менглі-Гірэя зайшлі далёка ў глыб Рускага ваяводства ў Польшчы, сталі кошам  (укр.) у ваколіцах Буска і выслалі чамбулы (укр.) да Перамышля. Жыгімонт Стары даручыў кароннаму гетману М. Камянецкаму з дворнымі харугвамі даць адпор крымскім татарам, на дапамогу былі пасланы вялікалітоўскія сілы на чале з К. І. Астрожскім, а з Падолля старосты Ланцкаронскі і Твароўскі; было абвешчана паспалітае рушэнне. Пасля некалькіх сутыкненнях з чамбуламі злучанае войска ўдарыла 26 красавіка 1512 г. на вялікі татарскі лагер паблізу Вішняўца, загінула да 5 тыс. татараў, саюзнікі здабылі 10 тыс. коней, адабралі значную колькасць нарабаванага і вызвалілі 16 тыс. палонных. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што загінулі ўсе татарскія кіраўнікі — тры ханы і зяць Менглі-Гірэя.

Зноскі

  1. Хроніка Литовська й Жмойтська http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov06.htm
  2. На самай справе хан Менглі Гірэй не ўдзельнічаў у паходзе
  3. Крыніцы не даюць іх імёнаў, магчыма, адным з іх быў Мубарак-Гірэй — бацька будучага хана Даўлет-Гірэя