Бітва пад Гарадзечна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вайна 1812 года
Napoleon Bonaparte logo.png  СалтанаўкаАстроўна — Кобрын — Гарадзечна — Клясціцы — Смаленск — Полацк (1) — Валуціна гара — Барадзіно — Таруціна — Малаяраславец — Полацк (2) — Вязьма — Ляхава — Чашнікі — Смаляны — Красны — Бярэзіна — Праследаванне

Гарадзечна — мястэчка Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер - Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць).

31 ліпеня 1812 г. тут адбывалася бітва паміж часцю 3-й рэзервовай абсервацыйнай арміі (каля 18 тыс.) генерала Тармасава і карпусамі: аўстрыйскім князя Шварцэнберга і саксонскім Рэн'е (каля 40 тыс.). Руская пазіцыя з фронту была даступная толькі па тром плацінам, якія шлі праз багністы прыток ракі Мухавец; правы фланг яе ўпіраўся ў балота; левы быў прыкрыты лесам (які лічыўся непраходным), праз які праходзіла дарога на Кобрын. Князь Шварцэнберг накіраваў у абыход левага фланга атрад, нечаканае з'яўленне якога прымусіла Тармасава прыцягнуць туды амаль усе войскі. Усе атакі непрыяцеля на левы фланг расійскіх войск былі адбітыя, а супраць іх фронту нічога рашучага прадпрынята не было. Дзякуючы гэтаму Тармасаў, нягледзячы на вялікую перавагу сіл з непрыяцельскі боку, ўтрымаўся на пазіцыі да самага вечара. Уначы, асцерагаючыся за свой шлях адступлення, ён адышоў да Кобрына.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. — 456 с. — 7500 экз. — ISBN 5-85700-094-7