Бітва пад Кінаскефаламі, -197
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бітва пад Кінаскефаламі (197 да н.э.): бітва каля грады пагоркаў Кінаскефалы (Kynos kephlāi) у Фесаліі (Грэцыя) у час 2-й Македонскай вайны. Рымскае войска (консул Т. Квінкцый Фламінін; каля 26 тыс.ч.) перамагло македонскае войска цара Філіпа V (26 тыс.ч.).
Перамога скончыла панаванне македонцаў у Грэцыі, а большая частка македонскай дзяржавы трапіла ў залежнасць ад Рыма.
У гэтай бітве рымляне ўпершыню ўжылі супраць цяжкай македонскай фалангі маніпулярную тактыку.
[правіць] Літаратура
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.331
