Бітва пад Мсціславам, 1501

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бітва пад Мсціславам (4 лістапада 1501[1]), бітва ў ваколіцы Мсціслава ў час вайны 1500—1503 гадоў. Маскоўскае і северскае войска (кам. князі В. І. Шамячыч і С. І. Мажайскі, маск. ваяводы С. І. Варанцоў і Г. Ф. Давыдаў), якое хадзіла «на літоўскія землі» (Мсціслаўскі павет), каб паспрыяць маскоўскаму наступленню на Смаленск, разграміла войска ВКЛ (мсціслаўскі дзяржавец князь Міхайла Іжаслаўскі і ваявода Астафій Дашкоўскі), якое выйшла яму напярэймы з Мсціслаўскага замку. Страты войска ВКЛ дасягнулі 7 тысяч (паводле паведамлення летапісу), рэшткі войска, страціўшы ўсе сцягі[2], на чале з князем Іжаслаўскім замкнуліся ў замку. Маскоўскае войска спрабавала, але не змагло ўзяць замка, спустошыла ваколіцу і вярнулася з вялікім палонам да Масквы.

Зноскі

  1. Дата 1502 году (Ткачоў), відавочна, памылковая. Сустракаецца прывязка бітвы да дня 14 лістапада (Разін).
  2. Волкаў.

Літ.:

М. А. Ткачёв. Мстиславские укрепления // Замки Белоруссии. — Мн.: Полымя, 1987. — 222 с.: ил. С. 137, 138.  В. А. Волков. Войны Московского государства в конце XV – начале XVI в. — На партале "Слова"  А. А. Зимин. Россия на рубеже XV-XVI столетий (Очерки социально-политической истории). — М., Мысль, 1982. — 332 с. С. 179.