Бітва пад Нікопалем, 1396
| Бітва пры Нікопале | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Асманскія войны ў Еўропе | |||||||||
(ілюстрацыя з «Харонік» Жана Фруасара) |
|||||||||
|
|||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||
добраахвотнікі з Польшчы, Багеміі, Навары, Трансільваніі і Іспаніі. |
|||||||||
| Камандуючыя | |||||||||
| кароль Жыгімонт, Іаан Бясстрашны |
султан Баязід I Стэфан Лазаравіч |
||||||||
| Сілы бакоў | |||||||||
| 12-17 тысяч | 15-17 тысяч | ||||||||
| Ваенныя страты | |||||||||
| вельмі высокія | высокія | ||||||||
Бітва пад Нікопалем (25 верасня 1396): бітва каля балгарскага горада Нікопаля (Nicopolis), у якой войска атаманскага султана Баязіда I (каля 15 тыс.ч.) разграміла крыжовае войска пад агульным камандаваннем бургунд. герцага Іаана Бясстрашнага (каля 12 тыс.ч.); вялікая колькасць палонных была забітая на месцы. Гл. таксама: Сілы бакоў
Гэта была першая бітва, у якой сутыкнуліся сілы Атаманскай Турцыі і Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, і не чаканы ў Еўропе разгром еўрапейскіх сіл (як і масавае забойства палонных) паўплываў на тое, што да сяр. 16 ст. не адбылося аніводнага буйнамаштабнага супольнага выступлення заходнееўрапейскіх войскаў супраць Турцыі; такі стан рэчаў змянілі толькі параза Венгрыі пад Мохачам (1526) і аблога Вены (1529).[1] Для Турцыі гэта была перамога, якая прынесла вялікі прэстыж, адхіліла пагрозу межам імперыі і дазволіла асманам скансалідаваць свае заваёвы на Балканах.[2]
Масавае забойства палонных, якога не бывала ў колішніх войнах еўрапейцаў з арабамі, распачало трывалую еўрапейскую традыцыю лічыць туркай жорсткімі варварамі.
Змест |
Сілы бакоў [правіць]
Войска Баязіда I улучала кантынгенты як з Малой Азіі, так і з заваяваных туркамі земляў Сербіі, Балгарыі, Босніі, Албаніі; меўся янычарскі кантынгент. Тагачасныя храністы падавалі лік турэцкага войска як «100 тысяч». Гэта, відаць, перабольшанне, і рэальная колькасць была бліжэйшай да 15 тыс.
«Крыжовае войска» складалася з кантынгентаў Венгрыі, Валахіі, Трансільваніі, Германіі, Бургундыі, Францыі, Англіі; быў атрад гаспітальераў. Відаць, і ў гэтым выпадку тагачасныя храністы запісалі перабольшаны лік «100 тысяч», і еўрапейцаў было ненашмат меней за туркаў, верагодна, каля 12 тыс. Лепшым кантынгентам у крыжовым войску лічыліся франка-бургундскія атрады цяжкой кавалерыі, а верх агульнага камандавання трымалі іх ваеначальнікі — канетабль Францыі Філіп Артуа, маршал Францыі Жан II ле Менгрэ дзі Бусіко, адмірал Францыі Жан дэ В'ен, маршал Бургундыі Гіём дэ ла Трэмуй, сэр Ангеран дэ Кусі VII; над усімі стаяў 23-гадовы герцаг бургундскі Іаан Бясстрашны.
Перад падзеямі [правіць]
Заклікі да крыжовага паходу супраць туркаў і вызвалення забраных імі хрысціянскіх земляў чуліся яшчэ з сяр. 14 ст., асабліва выдатна — у зваротах да французскага і англійскага каралёў з боку папаў рымскіх Клімента VI (1345) і Урбана V (1370), а пазней — з боку французскага прапаведніка і пісьменніка Філіпа дэ Мез'е (1390-я гг.). Але толькі ў 1390-я гг., калі паменеў напал Стогадовай вайны, гэтыя звароты знайшлі спрыяльны водгук у французскага караля Карла V і англійскага Рычарда II. У Парыжы был аформлена 28-гадовае перамір'е (1396), якое залежала, у т.л., ад супольнага паходу Францыі і Англіі на туркаў. Каралі, якія, як меркавалася, павінны былі ачоліць войска, перадалі паўнамоцтвы сваім высакародным сваякам, а тыя — іншым арыстакратам. У выніку, галоўнакамандаванне было дадзена герцагу Бургундскаму Іаану Бясстрашнаму.
Крыжакі сабраліся ў Дыжоне 20 красавіка 1396 і хуткім паходам прайшлі да Буды ў Венгрыі. Там быў зроблены збор войска, а камандаванне раілася з каралём Венгрыі Сігізмундам I. Крыжакі стаялі за марш на поўдзень за Дунай, а венгерскі кароль раіў стаць у абарону супраць агульнага турэцкага наступлення, якое чакалася неўзабаве. Аднак думка крыжацкіх ваеначальнікаў перамагла, і іх войска выйшла да ўмацаванняў Відзіна і Раховы (сёння Ара́хавіца), і хутка ўзяло іх. Весткі пра гэта прымусілі Баязіда адмовіцца ад вайны ў Візантыі і рушыць у контр-наступленне супраць крыжакаў — і гэта яму ўдалося зрабіць у поўнай таямніцы ад тых. Крыжакі тымчасам узялі ў аблогу Нікопаль, але раптоўнае з'яўленне войска Баязіда прымусіла іх аблогу зняць і рыхтавацца да бітвы.
На ваеннай радзе крыжакаў кароль Сігізмунд I раіў стаць у абарону пяхотай, а франка-бургундскую конніцу трымаць у рэзерве, што, як ён лічыў, дазволіла б спачатку зламаць наступ турэцкай пяхоты, а потым дабіць войска туркаў конніцай; з ім згаджаўся дэ Кусі. Аднак іншыя французы і бургундцы палічылі, што Сігізмунд хоча забраць сабе ўсю славу, і перамагла іх думка — разбіць войска туркаў некалькімі ўдарамі цяжкой конніцы, хоць такая тактыка ў тыя часы ўжо лічылася няпэўнай, а за 14 ст. не раз выявілася і небяспечнай для таго, хто нападае.
Бітва [правіць]
Турэцкае войска стаяла ў абароне за тынам. Першая конная атака крыжакаў прайшла тын, саштурхнула з пазіцый турэцкую нерэгулярную пяхоту, але не здолела яе разбіць. За час падрыхтоўкі да другой атакі турэцкія лініі былі адноўлены, а другая атака крыжакаў таксама скончылася беспаспяхова. Гэтым разам рэгулярныя войскі Баязіда — конніца, пяхота, лучнікі — выйшлі ў контратаку, і нават з дапамогай венгерскай і нямецкай пяхоты франка-бургундская конніца была разбітая і павернутая ў бегства. Спробы арганізаванага адступлення не ўдаліся, бо шлях закрываў Дунай; пачалася разня беглых туркамі. Валахі і трансільванцы, якія спачатку не ўдзельнічалі ў бітве, не спрабавалі дапамагчы саюзнікам у паваротны момант бітвы, а збеглі з поля бою, Кароль Сігізмунд са сваёю світай здолеў адступіць да ракі і адплыць чоўнам. Тымчасам, на полі бою туркі высякалі пераможаных, і толькі пасля паланення самога Іаана Бясстрашнага пачалі браць палонных дзеля выкупу, але і так у выніку засталося каля 300 жывых еўрапейцаў[3] з агульнага ліку 6 тыс., якія непасрэдна ўдзельнічалі ў бітве. Уся бітва заняла каля 1 гадзіны. Страты туркаў былі вялікімі, але меншымі за крыжацкія.
Зноскі
- (Дэўрые) Kelly DeVries. The Battle of Nicopolis // Medieval History Magazine.
- (Антош) Emanuel Constantin Antoche. Les expeditions de Nicopolis (1396) et de Varna (1444): une comparaison // Medievalia Transilvanica, IV, no. 1-2, 2000, pp. 28-74. — [http://www.deremilitari.org/resources/articles/antoche.htm Матэрыялы Э.К.Антоша на De Re Militari Online
].
