Бітва пад Турам, 732

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бітва пад Турам, іначай бітва пад Пуацье (732) — бітва між войскамі франкаў і бургундаў (кам. мажардом Аўстразіі Карл Молат, магчыма 20 — 30 тыс. ч.) і арабаў (кам. халіф Абд-аль-Рахман , магчыма 80 тыс. ч.) у часы арабскай экспансіі 7 — 8 ст. (дакладней, войнаў Умаядаў) у Еўропе, 10.10.732 каля г. Тур (сучасн. Францыя). Войска франкаў умела абаранялася на добрай пазіцыі і перамагло. Гл. таксама #Геапалітычнае значэнне бітвы.

Перад бітвай[правіць | правіць зыходнік]

Карціна фон Штойбена «Бітва пад Пуацье ў кастрычніку 732» (1834—1837)

На момант бітвы арабскае войска было абцяжарана здабычай па сваім летнім уварванні ў Галію, было падзелена, не ведала як след краю. Гэта паспрыяла Карлу ў тым, каб вывесці войска франкаў напярэймы арабскаму патаемна, бездарожжам, і загадзя заняць добрую пазіцыю для бітвы пяхоты супраць цяжкой панцырнай конніцы. Войска арабаў, напаткаўшы франкаў, спынілася, пачаліся дробныя сутычкі, але Абд-аль-Рахман не наважваўся пачынаць вальную бітву ў такіх некарысных для свайго войска ўмовах. Такое супрацьстаянне працягвалася да сямі дзён. Тым часам, да арабскага войска падышлі раней аддзеленыя часткі. Франкі таксама атрымалі падмацаванні. Нарэшце, верагодна, з прычын палітыкі, ідэалогіі, а таксама блізкага прыходу зімы, Абд-аль-Рахман загадаў пачаць агульны штурм пазіцыі франкаў.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Дакладныя сілы бакоў невядомыя. Колькасць арабскага войска звычайна лічыцца роўнай 80 тыс. ч., колькасць войска франкаў невядомая, прынамсі ў 2 разы меншая, звыч. ацэньваецца як 20 тыс. ч., часам да 30 тыс. ч., пераважна пяхота без засцерагальнага ўзбраення. У абодвух войсках мелася значная колькасць старых, дасведчаных воінаў. Арабская конніца мела тактычную перавагу над франкскай, бо карысталася страмёнамі, амаль невядомымі тады ў Еўропе. Арабы мелі палаткі, а франкі — не, але футраная вопратка франкаў лепей бараніла іх ад халадоў.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Войска франкаў стала квадратам (або фалангай) на ўзвышшы, парослым дрэвамі і кустоўем, войска арабаў сабралася на раўніне, т. ч., мясцовасць не спрыяла коннай атацы. Бітва пачалася шматлікімі вальнымі атакамі арабаў на фалангу франкаў. Некалькі разоў арабам удавалася прарваць шыхт франкаў, але кожным разам франкі ліквідавалі прарыў. Гісторыкі адзначаюць высокую дысцыпліну, вывучку пяхоты франкаў.

Тым часам, засланыя Карлам атрады лёгкай пяхоты пачалі разбураць табар арабаў, адцягнулі ўвагу арабскага войска. Частка арабаў пачала вяртацца да табару, каб абараніць здабычу, гэты рух быў зразуметы рэштаю арабаў як уцёкі. Абд-аль-Рахман, спрабуючы спыніць адыход сваіх войскаў, быў забіты франкамі. Розныя крыніцы па-рознаму падаюць працягласць бітвы (1 або 2 дні), і, адпаведна, адносяць увесь эпізод на розныя дні.

Смерць Абд-ал-Рахмана стала паваротным момантам бітвы. Уночы арабы пакінулі стаяць свой табар, і адступілі толькі з такой здабычай, якую маглі панесці іх уласныя коні.

Пасля бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Адступіўшы, войска арабаў вярнулася на Іберыйскі п-аў.

У ваеннай гісторыі Сярэднявечча гэта быў адзін з рэдкіх выпадкаў, калі пяхота, нават без засцерагальнага ўзбраення, не паддалася ў полі цяжкай панцырнай конніцы, пагатоў перамагла.

Геапалітычнае значэнне бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Перамога франкаў азначыла канчатковы супын арабскіх заваёваў у Еўропе, і была адным з першых поспехаў еўрапейцаў—хрысціян. У арабскай гістарыяграфіі ацэнка змянілася з ваеннай катастрофы («поле мучанікаў») да дробнай няўдачы, адной з многіх. У еўрапейскай гістарыяграфіі бітва традыцыйна (Гібан і інш.) ацэньвалася як выратавальная наогул для Еўропы і хрысціянства, у 20 ст. з'явіліся погляды на бітву, паводле якіх яна не была такой значнай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Edward Creasy. The Fifteen Decisive Battles of The World From Marathon to Waterloo.