Бітва пры Чакабука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Чакабука

Бітва пры Чакабука (12 лютага -- 14 лютага 1817) -- бітва вайны за незалежнасць Чылі, адбылася паблізу чылійскага горада Каліна. Аргентынскія і чылійскія патрыёты перамаглі армію іспанскіх раялістаў.

Прадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля бітвы пры Ранкагуа 1814 года Чылі становіцца падкантрольным іспанскай кароне. Перыяд з 1814 па 1818 гады называюць перыядам рэканкістадораў.

Правадыры руху за незалежнасць Бернарда О'Хігінс і Хасэ Мігель Карэра прымушаны бегчы з краіны. За мяжой у аргенцінскім горадзе Мендоза Хасэ дэ Сан Марцін і Бернарда O'Хігінс плануюць наступны ваенны паход супраць Іспаніі.

Пераход праз Анды[правіць | правіць зыходнік]

Пераход праз Анды У студзені 1817 года 4.000-тысячнае войска Хасэ дэ Сан Марціна пераходзіць праз Анды з мэтай нечаканага нападу на сілы супраціўніка. Але ў экстрэмальных умовах на высокіх андаўскіх перавалах не абышлося без значных страт: палова коней загінула ў час пераходу, армія страціла вялікую колькасць салдат. Большасць арміі складалі аргентынцы, астатнюю частку — пераважна чылійцы.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Бернарда О'Хігінс узначальваў асобную дывізію. Адважыўшыся на рэзыкоўны манеўр, О'Хігінс напаў на іспанскую армію на чале з Рафаэлем Марота непадалёку ад Чакабука. Іспанская армія налічвала каля 1.500 салдат, якія змаглі паспяхова адбіць першую атаку. Пасля гэтага О'Хігінс і генерал Салер накіравалі на сілы іспанцаў кавалерыю і інфантэрыю з бажанетамі (штыкі).

Іспанцы не змаглі супрацьстаяць колькасна пераважнай арміі патрыётаў і атрымалі паразу ў бітве. Шлях да Санцьяга дэ Чылі быў цяпер свабодным і 14 лютага армія Хасэ дэ Сан Марціна ўвайшла ў горад.

Далейшыя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля бітвы пры Чакабука іспанская армія заставалася даволі моцнай. Былы іспанскі губернатар Марыяна Асорыя набірае новых рэкрутаў і перамагае Бернарда О'Хігінса ў бітве пры Канча Раяда (1818). У О'Хігінса ў гэтай бітве была цяжка паранена рука. У бітве пры Майпу (5 красавіка 1818) чылійскія патрыёты ўзялі канчатковую перамогу ў вайне за незалежнасць Чылі.