Біхар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Біхар
बिहार, Bihar
Герб
Seal of Bihar.jpg
Афіцыйная мова

хіндзі, урду

Насельніцтва (2001)

82 879 млн (3-е месца)

Шчыльнасць

880 чал./км²

Плошча

94 164 км²

Біхар на карце

Код ISO 3166-2

IN-BR

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Біхар на Вікісховішчы
Каардынаты: 25°22′12″ пн. ш. 85°07′48″ у. д. / 25.37° пн. ш. 85.13° у. д. (G) (O) (Я)

Біхар (англ.: Bihar; хіндзі: बिहार ; урду: بہار; IPA: [bɪhaːr] ), штат на паўночным усходзе Індыі на высокаўрадлівай Інда-гангскай раўніне. Гранічыць з Непалам на поўначы, са штатамі Утар-Прадэш на захадзе, Джаркхандам на поўдні і Заходняй Бенгаліяй на ўсходзе. Займае дванаццатае месца сярод штатаў па плошчы (94 164 км2) і трэцяе па насельніцтву (82,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Патна, старажытная сталіца першых індыйскіх імперый Нандаў (4 ст. да н.э.) і Маур'яў (4—2 стст. да н.э.). У культурным плане Біхар з'яўляецца часткай бходжпуры-моўнага «хартленда» Індыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з найменш развітых штатаў Індыі. Даход на душу насельніцтва складае 155 долл./год пры сярэднім па краіне 255 долл./год. Звыш 30% насельніцтва жыве па-за рысай беднасці (у сярэднім па Індыі 22%). З сектараў эканомікі лідзіруюць сельская гаспадарка і гандаль. Індустрыялізація ідзе слаба, пераважна ў харчовай прамысловасці. Здабыўная і перапрацоўчая прамысловасць былі сканцэнтраваныя галоўным чынам у паўднёвай частцы штата і апынуліся пасля 2000 у новаствораным штаце Джаркханд. Новы, зменшаны Біхар становіцца выразна аграрным і страчвае каля 40% свайго былога даходу. ВУП Біхара ў 2004 — 19 млрд. долл. у бягучых цэнах.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя мовы — хіндзі і урду, таксама распаўсюджана санталі. Індуістаў — звыш 83 %, мусульман — каля 17 %, астатніх вернікаў — менш за 0,5 %. Вегетарыянства распаўсюджана сярод верхняга і сярэдняга класаў біхарцаў-індуістаў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]