ВАЗ-2103

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ВАЗ-2103
ВАЗ-2103
Агульныя даныя
Вытворца: ВАЗ
Выпуск: 19721984
Зборка: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Клас: Малы другой групы
Дызайн
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месц.)
Рухавікі
ВАЗ-2103 (1,5 л),
ВАЗ-2101 (1,2 л),
ВАЗ-21011 (1,3 л)
Трансмісія
4-хуткасная, механічная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4116 мм
Шырыня: 1611 мм
Вышыня: 1440 мм
Колавая база: 2424 мм
Маса: 965 кг
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Сегмент: C-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 39 л

ВАЗ-2103 (на экспарт ішоў пад назвай Lada 1500)савецкі заднепрывадны малы седан II групы. Быў распрацаваны сумесна з італьянскай фірмай Fiat на базе мадэлі Fiat 124 і серыйна вырабляўся на Волжскім аўтамабільным заводзе з 1972 па 1984 год. За 12 гадоў было выпушчана 1.304.899 аўтамабіляў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Fiat 124, які стаў прататыпам мадэляў  ВАЗ-2101 і ВАЗ-2103, быў упершыню прадстаўлены публіцы ў 1964 годзе, серыйная вытворчасць у Італіі пачалася ў 1966. У наступным, 1967 годзе фірмай быў прадстаўлены аўтамабіль больш высокага класу з падобным дызайнам — Fiat 125.

Менавіта гэтыя гатовыя, ужо асвоеныя ў вытворчасці рашэнні былі прадстаўлены савецкай дэлегацыі пры падпісанні пагаднення аб праекце Волжскага аўтамабільнага завода, якім было абмоўлена, што «Фіат» прадаставіць, разам з тэхнічным праектам завода, поўную дакументацыю на два аўтамабіля: № 1 («норма») і № 2 («люкс»).

Першапачаткова такая прапанова савецкім бокам было прынята; аднак па меры больш дэтальнай працы над праектам вельмі хутка высветлілася, што нягледзячы на знешнюю схожасць 124-я і 125-я мадэлі «Фіата» уяўлялі сабою па сутнасці прыцыпова розныя аўтамабілі, мінімальна уніфікаваныя паміж сабой. Нпрыклад, «125» пераўзыходзіў «124» па геаметрычных памерах, пры гэтым «124» меў ніжневальны матор са штангавым прывадам клапанаў аб'ёмам 1200 см³, а «125» — рухавік з двума верхнімі размеркавальнымі валамі з раменным прывадам, аб'ёмам 1600 кубоў і моцнасцю 90 к.с. Шасі таксама прынцыпова адрозніваліся, так як «125» быў выкананы на базе састарэлай мадэлі Fiat 1500 разпрацоўкі канцу 50-х годоў, у прыватнасці — меў рысорную заднюю падвеску, мяккую і камфортную, але архаічную, якая патрабавала асваення ў СССР вытворчасці рысор патрэбнага тыпу, якое з'яўляецца дастаткова складаным і «капрызным».

Разабраўшыся ў сітуацыі, савецкая дэлегацыя прыйшла к выснове, што такое палажэнне спраў ніяк яе не задавальняла. Было патрабавана забяспечыць максімальную — да 80 % — уніфікацыю аўтамабіляў № 1 і № 2, а таксама — увесці на аўтамабіле № 1 верхні размеркавальны вал рухавіка. З боку «Фіата», аднак, такія патрабаванні сустрэлі адчайны супраціў, асабліва адносна ўнясення зменаў у рухавік. Справа ў тым, што 1,2-літровы верхневальны матор на «Фіаце» ужо быў, але ў якасці перспектыўнай разпрацоўкі, яшчэ нават не прайшоўшы паўнавартастнай праверкі на надзейнасць і даўгавечнасць, і, па зразумелых прычынах, дзяліцца сваімі прататыпамі кіраўніцтва фірмы жаданнем не гарэла. Аднак у ходзе далейшых перамоваў быў усё ж дасягнуты кансэнсус: даводачныя працы па 1,2-літроваму верхневальнаму матору вяліся сумесна з савецкім бокам. На яго жа базе быў створаны і 1,5-літровы сілавы агрэгат, які прызначаўся дзеля аўтамабіля № 2.

Fiat 125.

Варта адзначыць, што створаны такім чынам рухавік аўтамабіля № 1 (1200 см³) так і застаўся ў пэўнай меры недаведзеным нават на этапе серыйнай вытворчасці, так як дзеля яго быў характэрны адносна хуткі знос размеркавальнага вала (90%-ы рэсурс 63 тыс. км, сярэдні — 80), абумоўлены галоўным чынам канструктыўнымі прычынамі (высокая нагружанасць у зоне кантакту кулачкоў вала з рычагамі прываду клапаноў пры адначасовай недастатковай падачы масла), і толькі ў другую чаргу — нізкай якасцю даступных змазачных матэрыялаў. На аўтамабілях Fiat гэты варыянт рухавіка не выкарыстоўваўся.

Што тычыцца самаго аўтамабіля № 2, то адносна яго было прынята рашэнне ў цэлым захаваць знешняе афармленне аналагічна мадэлі «125», але пры гэтым забяспечыць максімальную уніфікацыю з № 1.

Прымальным варыянтам стала выкарыстоўванне разпрацовак «Фіята» па варыянту мадэлі «124» з палепшаным афармленнем — Fiat 124 Special («Спечыяль»), якая ў той час якраз знаходзілася ў працэсе распрацоўцы. У выніку работа па абодвух праектах вялаяся паралельна і са ўзаемным уплывам, а канчатковыя вынікі — трапіўшы ў серыю ў 1968 годзе Fiat 124S і з'явіўшыся ў 1972 ВАЗ-2103 — калі не капіявалі знешне адзін аднаго, то зусім відавочна перагукваліся.

Такім чынам, на самой справе не Fiat 124S стаў прататыпам ВАЗ-2103 (такое зацвярджэнне нярэдка сустракаецца), а яны ўяўлялі сабою разнастайныя варыянты аднаго аўтамабіля, прычым іх распрацоўка вялася паралельна і сумесна, але асваенне савецкага варыянта спазнілася на 4 года, што цалкам зразумела ў кантэксце будаўніцтва новага завода і прэвалюючай неабходнасці першапачатковага асваення аўтамабіля № 1, «нормы», як болей масавага і неабходнага дзеля першапачатковай адпрацоўкі тэхналогіі.

Як знешнасць, так і канструкцыя мадэлі «124» была перапрацавана, пры гэтым дызайнеры змаглі максімальна «развесці» экстэр'ер аўтамабіля з базавым Fiat 124 і ВАЗ-2101 дзякуючы дадатковым бліскучым аздабляючым дэталям, якія надалі «тройцы» візуальны адбітак больш высокакласнай машыны, а таксама зрабіць салон троху прасторней і адчувальна камфартабельней. Нярэдка адзначаюць, што варыянт знешняга афармлення, які быў распрацаваны для савецкага варыянту, выглядаў у цэлым удалей і сучасней, чым выкарыставаны на Fiat 124S.

Фармальна асваенне ВАЗ-2103 адбылося ў 1972 годзе, але на справе паўнавартасная вытворчасць ВАЗ-2103 пачалася толькі ў пачатку 1973 года — першыя 1500 машын, якія былі выраблены ў 4-м квартале 1972 года, камплектаваліся салонам ад ВАЗ-2101 з-за праблемаў з пачаткам вытворчасці «троечных» дэталяў афармлення салону, і мелі індэкс ВАЗ-2103В. Яны не трапілі ў рознічны гандаль, а былі прададзеныя працаўнікам самога ВАЗа і заводаў-сумежнікаў.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Панэль прыстасаванняў

Базавы 77-сільны рухавік ВАЗ-2103 дазваляў дасягнуць хуткасці ў 100 км/г за 16 секундаў, што рабіла яго самым дынамічным з масавых савецкіх аўтамабіляў тых гадоў і быў параўнаем па дынаміке з заходнімі аналагамі па класу.

Адрозненні ў аздабненні салона 2103 ад ВАЗ-2101 былі значнымі. Прастора над галавой павялічана на 15 мм, а адлегласць ад столі да сядзення складала 860 мм. Панэль прыстасаванняў, у якой усталяваны гадзіннік і — спадчына спартыўных разпрацовак «Фіата» — тахометр, зменена цалкам. З'явіліся тоўстыя тканевыя дыване на падлоге, якія палепшылі знешні выгляд і шумаізаляцыю. Былі ўведзены дадатковыя пластыкавыя накладкі, дзякуючы чаму ў салоне прыктычна не засталося пафарбаванага метала — у адпаведнасці са стандартамі сямідзясятых гадоў. Багажнік «люксавага» варыянта таксама меў цудоўнае аздабленне з фармаванага пластыку.

Доўгі час ВАЗ-2103 заслужана лічыўся камфартабельным, надзейным і дынамічным аўтамабілем. ВАЗ-2106, які прыйшоў на змену, вырабляўся да 2006 года і шырока эксплатуецца ў Расіі і краінах СНД.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

ВАЗ-2103 з дэталямі афармлення ад ВАЗ-2106
  • ВАЗ-21031 — 1975, папярэдніца мадэлі ВАЗ-2106, дробнасерыйная з рухавіком ВАЗ-2106 (1,6 л 80 к.с.)[1]
  • ВАЗ-21033 — 19771983, з рухавіком ВАЗ-21011 (1,3 л 69 к.с.)[2]
  • ВАЗ-21032 — 19731981, для экспарту ў караіны з левабокавым рухам.[2]
  • ВАЗ-21035 — 19731981, экспартная з рухавіком ВАЗ-2101 (1,2 л 64 к.с.)[2]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя кіроўцы ў працэсе капітальнага рамонту свайго аўтамабіля усталёўваюць на ВАЗ-2103 фары і оптыку ад ВАЗ-2106.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Катляроў В. А. Высокай думкі полымя. — Тальяці: АВТОВАЗ, 2000.
  2. 2,0 2,1 2,2 'Де Агостини Аўталегенды СССР № 7. ВАЗ-2103 Масква ISSN 2071-095X

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons