ВВЭР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ВВЭР (вода-вадзяны энергетычны рэактар) - серыя вода-вадзяных энергетычных корпусных ядзерных рэактараў, якія вырабляюцца ў Расіі (раней у СССР). Разам з серыяй рэактараў РБМК складала аснову савецкай атамнай энергетыкі. Акрамя краін былога СССР і соцлагера выкарыстоўваюцца ў Кітае, Фінляндыі.

ВВЭР-210, ВВЭР-365 былі першымі пабудаванымі рэактарамі гэтый мадэлі. На іх аснове былі спраектаваны серыйныя рэактары ВВЭР-440, ВВЭР-1000. Зараз выпускаецца ВВЭР-1000. Існуюць таксама праекты іншых рэактараў.

Характарыстыкі ВВЭР[правіць | правіць зыходнік]

Рэактар ВВЭР-1000: 1 — прывад сістэмы кіравання і аховы; 2 — крышка рэактара; 3 — корпус рэактара; 4 — блок ахоўных трубак; 5 — шахта; 6 — сценка актыўнай зоны; 7 — паліўныя зборкі, рэгулюючыя стрыжні;
Характарыстыка ВВЭР-210 ВВЭР-365 ВВЭР-440 ВВЭР-1000
Цеплавая магутнасць рэактара, МВт 760 1320 1375 3000
ККДз, % 27,6 27,6 32,0 33,0
Ціск пары перад турбінай, атм 29,0 29,0 44,0 60,0
Ціск у першым контуры, атм 100 105 125 160,0
Тэмпература вады, °С:        
     на ўваходзе ў рэактар 250 250 269 289
     на выхадзе з рэактара 269 275 300 324
Дыяметр актыўнай зоны, м 2,88 2,88 2,88 3,12
Высата актыўнай зоны, м 2,50 2,50 2,50 3,50
Дыяметр ЦВЭЛа, мм 10,2 9,1 9,1 9,1
Колькасць ЦВЭЛаў у касеце 90 126 126 312
Загрузка ўрану, т 38 40 42 66
Сярэдняе ўзбагачэнне ўрана, % 2,0 3,0 3,5 3,3—4,4
Сярэдняе выпальванне паліва, МВт-сут/кг 13,0 27,0 28,6 40