Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ВПС РФ)
Ваенна-паветраныя сілы Расіі

Сцяг расійскіх Ваенна-паветраных сіл

Сярэдняя эмблема ВПС Расіі
Гады існавання 1992 — н.ч.
Краіна Сцяг Расіі Расія
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Расіі
Падначаленне Міністэрства абароны Расіі
Штаб Масква
Колькасць 183 000 чалавека (2008)[1]
Дзень святкавання 12 жніўня
Функцыя Панаванне ў паветры, паветраная разведка, падтрымка наземных войскаў
Удзел у Грамадзянская вайна ў Таджыкістане
Першая чачэнская вайна
Уварванне баевікоў у Дагестан
Другая Чачэнская вайна
Пяцідзённая вайна
Баявыя дзеянні на Паўночным Каўказе
Сiрыйскi канфлікт
Знакі адрознення
Апазнавальныя знакі
Камандзіры
Галоўнакамандуючы Генерал-лейтэнант
В. М. Бондараў
Катэгорыя на Вікісховішчы
ВПС Расіі на Вікісховішчы

Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі (ВПС Расіі) — род (да 2015 — від) Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Прызначаны для вядзення разведкі груповак праціўніка, забеспячэння (стрымлівання) ў паветры, абароны ад удараў з паветра важных ваенна-эканамічных раёнаў (аб'ектаў) краіны і груповак войскаў, папярэджання пра паветраны напад, паражэнне аб'ектаў, якія складаюць аснову ваеннага і ваенна-эканамічнага патэнцыялу праціўніка, падтрымкі з паветра Сухапутных войскаў і сіл флоту, дэсантавання паветраных дэсантаў, перавозкі войскаў і матэрыяльных сродкаў па паветры.

Структурна авіяцыя ВПС падзяляецца на далёкую (ДА), франтавую, ваенна-транспартную (ВТА) і армейскую авіяцыю (АА), якія, у сваю чаргу, могуць мець у сваім складзе бамбардзіравальную, штурмавую, знішчальную, разведвальную, транспартную і спецыяльную авіяцыю.

Код нумарных знакаў транспартных сродкаў ВПС УС Расіі — 34.[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Склад ВПС РФ
  2. Коды нумарных знакаў ТС УС Расіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2013. Праверана 25 студзеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]