Вавёркавыя
| Вавёркавыя | ||||||||||||||
Вавёрка звычайная (Sciurus vulgaris)
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Падцарства: | ||||||||||||||
| Падраздзел: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падклас: | ||||||||||||||
| Інфраклас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Падатрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: |
Вавёркавыя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Sciuridae Linnaeus |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Вавё́ркавыя (Sciuridae) — сямейства атраду грызуноў. У сямейства ўваходзяць 48 родаў, якія аб'ядноўваюцца ў два падсямействы: вавёркі і ляцягі. Па колькасці відаў (280) вавёркавыя саступаюць толькі мышыным.
Вавёркавыя шырока распаўсюджаны па планеце: адсутнічаюць у Аўстралійскай вобласці, на Мадагаскары, у палярных абласцях, паўночна-заходняй Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амерыкі. Насяляюць самыя разнастайныя ландшафты: ад трапічных лясоў да арктычнай тундры, у гарах сустракаюцца да ніжняй кромкі леднікоў. Вядуць наземны ці дравесны лад жыцця.
Шэраг відаў мае прамысловае значэнні і здабываецца дзеля футра ці мяса. У сямействе ёсць шкоднікі сельскай гаспадаркі (суслікі) і пераносчыкі небяспечных захворванняў чалавека (суркі, суслікі).