Вагон-цыстэрна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вагон-цыстэрна — від рухомага складу чыгункі. Цыстэрны прызначаюцца для перавозкі вадкасцяў: нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі, хімічна-актыўных і агрэсіўных вадкіх рэчываў (кіслоты, шчолачы і інш. складаныя рэчывы), звадкаванага газу (прапан-бутан, кісларод), вады, малака (малакавоза), патакі. Вагоны-цыстэрны выкарыстоўваюцца таксама для перавозкі мукі (мукавоз) і цэменту.
Агульная характарыстыка [правіць]
Адрозніваюць цыстэрны:
Па тыпу:
- агульнага прызначэння - для перавозкі нафтапрадуктаў
- спецыяльныя - для пэўных відаў грузаў
Па канструкцыі:
- цыстэрны маюць раму
- цыстэрны безрамнай канструкцыі
Па ліку восяў:
- четырохвосныя
- васьмівосныя
Па ёмістасці:
- 60 тон
- 120 тон
- 125 тон