Вагітан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
У Старажытным Рыме Вагітан (ці Ватыкан) лічыўся богам, які адкрываў рот немаўля, для таго каб той выкрыкнуў першы склад яго імя, склад ва

Вагітан (Vagitanus) — бажаство старажытных рымлян, якое прысутнічала пры першых крыках немаўля. Яго малявалі ў выглядзе дзіцяці, якое плача[1]. Імя бога перакладаецца з лацінскага як «крык немаўля».[2] Нягледзячы на этымалагічныя сувязі паміж імем бога і словазлучэннем «крык немаўля», Якаб Гронавіус сцвярджаў, што правільная форма імя павінна быць не Вагітан (лац.: Vagitanus), а Ватыкан (лац.: Vaticanus), з прычыны таго, што «Вагітан» — гэта яго напісанне на народнай латыні, а не на класічнай[3]. Лічылася, што Вагітан адкрываў рот немаўля пры нараджэнні, каб той прамовіў першы склад яго імя. Такім чынам, Вагітан апісваўся як бог, які даваў мову чалавеку пры яго нараджэнні, але варта адрозніваць першыя крыкі ад першых складах выразнай мовы, над якой мелі ўладу іншыя божаствы[4][5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]