Вадзяное кола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзяное кола

Вадзяное кола — механічная прылада для пераўтварэння гідраэнергіі у энергію вярчальнага руху з тым, каб на восі кола можна было здзяйсняць працу. Пры ўздыме вады на некаторы ўзровень у ёй запашвацца адпаведная гэтаму ўзроўню патэнцыйная энергія, таму падаючая вада можа здзяйсняць працу. Адваротнае пераўтварэнне ўжываецца ў вяслярных колах, якія выкарыстоўваюцца ў якасці рухавіка на суднах.

Выкарыстоўвалася са старажытных часоў у сістэмах ірыгацыі ў Егіпце, Індыі, Кітаі і іншых краінах, пазней — для прывада вадзяных млыноў, працоўных машын і механізмаў вытворчасцяў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]