Вадзянік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вадзянік (Дзіцячы музей міфалогіі і лесу ў Заслаўі)

Вадзянік (вадзяны дзед) і інш.: — у старадаўніх павер'ях многіх народаў дух-увасабленне стыхіі вады; уладар пэўнага вадаёма і жывых істот у іх. У беларускім міфалагічным светаглядзе — адзін з духаў падводнага гаспадарства.

Вадзяніка звычайна ўяўлялі старога з зялёнай барадой, доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў (такі зваўся «вірнік»), на дне азёр, крыніц, глыбокіх калодзежаў («ціхоня»). Яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, млыноў, гібель жывёл і людзей у вадзе.


Літ.:
  • Токарев С. А. Религиозные верования восточных славян. ХІХ - ХХ в. М.
  • Ляцкий Е. А. Представления белоруса о нечистой силе // Этногр. обозрение. 1890. №4.

С.60—65.

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-е выд., дап. — Мн. : Беларусь, 2006. — 599 с.: іл. ISBN 985-01-0624-7

С.59.

У Сеціве [правіць]