Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі
Вадзім Анатолевіч ДЗЕВЯТОЎСКІ (нар. 20 сакавіка 1977) — беларускі лёгкаатлет (кіданне молата). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (1998).
Сярэбраны прызёр чэмпіяната свету сярод юніёраў да 20 гадоў (1996 г., Сідней, Аўстралія). Сярэбраны прызёр міжнароднага турніра (2000 г.). Напярэдадні Летніх Алімпійскіх гульняў 2000 ў Сіднеі В. Дзевятоўскі быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжыванне нандролона.
Займаў 4-е месца на XVIII Алімпійскіх гульнях (2004 г., Афіны), 7-е месца на IX чэмпіянаце свету (2003 г., Парыж).
На Летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне (2008) Вадзім Дзевятоўскі паказаў другі вынік і быў узнагароджаны срэбраным медалём. Аднак допінг-пробы В. Дзевятоўскага і бронзавага прызёра спаборніцтваў Івана Ціхана, якія яны здалі 17 жніўня адразу пасля алімпійскага фіналу, далі станоўчы вынік на тэстастэрон. Ціхан і Дзевятоўскі за прымяненне допінгу былі дыскваліфікаваныя, а заваяваныя імі медалі перададзены іншым спартсменам. Гэта рашэнне было аб'яўлена 11 снежня, пасля паседжання выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Ва ўжавнні допінгу Вадзім Дзевятоўскі быў абвінавачыны ў другі раз, і гэта рабіла немагчымым яго далейшы ўдзел у Алімпіядах. Аднак 10 чэрвеня 2010 Спартыўны арбітражны суд (САS) вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы І. Ціхана і В. Дзевятоўскага былі ўзятыя з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды-2008.
Трэнеры: А. Дупін, П. Зайцаў.
[правіць] У Сеціве
Старонка аб Дзевятоўскім на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |