Вадзім Уладзіміравіч Дзеружынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Уладзіміравіч Дзеружынскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1965[1][2]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, журналіст, рэдактар
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Вадзім Уладзіміравіч Дзеружы́нскі (нар. 1965, Растоў-на-Доне; Псеўданімы: Вадим Ростов, Артём Деникин) — беларускі журналіст і публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1977 года жыве ў Мінску. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння (РВСП). Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Балгарыі, пяць гадоў быў радцам Аналітычнага кіравання Выканаўчага Сакратарыяту СНД у Мінску.

З 1998 года — галоўны рэдактар і сувыдавец «Аналитической газеты „Секретные исследования“». Аўтар кніг на тэмы непазнанага і альтэрнатыўнай гісторыі — «Энциклопедия аномальных явлений» (2008), «Теория заговора» (2009), «Тайны беларуской истории» (2009) і іншых. Сайт «Заходняя Русь» лічыць яго псеўдагісторыкам[3].

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 студзеня 2023 года прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» яго кнігу «Забытая Беларусь».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэматыка гісторыка-літаратурнай творчасці: «гістарычна-рамантычныя міфы» пра беларусаў і Беларусь, гістарычна-ментальныя канцэпцыі як падмурак нацыі.

Зноскі

  1. Vadim Vladimirovič Deružinskij // MAK
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. Е.К.. «Сборник статей по истории Беларуси» ― феерия невежества и мифотворчества. Западная Русь (19 лютага 2013).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]