Вадзім Юр'евіч Паноў
| Вадзім Паноў | |
| Панов Вадим Юрьевич | |
| Дата нараджэння: |
15 лістапада 1972 (40 гадоў) |
|---|---|
| Род дзейнасці: |
пісьменнік-фантаст |
| Гады творчасці: |
2001 — сучасны час |
| Жанр: | |
| Дэбют: |
Войны начинают неудачники |
| Прэміі: |
Срэбраны Кадуцэй - двойчы (Зорны Мост 2005, 2007), Фантаст года (РосКон 2010) |
| http://www.vadimpanov.ru | |
Вадзім Юр'евіч Паноў (нар. 15 лістапада 1972) — расійскі пісьменнік-фантаст. Аўтар цыклу кніг «Тайный город» (гарадское фэнтэзі), «Анклавы» (кіберпанк), «La Mystique De Moscou» (гарадское фэнтэзі) і «Герметикон» (стымпанк).
Змест |
Біяграфія [правіць]
Вадзім Паноў нарадзіўся 15 лістапада 1972 года ў «класічнай сям'і ваеннага ўзору». Часта мяняў месца жыхарства і школы. У 1983 годзе сям'я Пановых пераехала ў Маскву, дзе Вадзім, скончыўшы школу, у 1989 годзе паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), на факультэт радыёэлектронікі лятальных апаратаў (ФРЭЛА). Падчас вучобы ён актыўна прымаў удзел у дзейнасці студэнцкага тэатра "Зеркало", дзе ў 1994 годзе па яго п'есе быў пастаўлены спектакль «Такія гульні». У МАІ Вадзім сустрэў сваю будучую жонку - Наталлю. У 1995 годзе Паноў скончыў МАІ з дыпломам радыёінжынера.
Літаратурная дзейнасць Панова пачалася ў 2001 годзе, калі быў апублікаваны «фэнтэзійна-гарадскі» раман «Войны начинают неудачники», які паклаў пачатак цыклу «Тайный город», пісьменніку ў той час было 29 гадоў.
Па словах самога Панова: «Мне спадабалася пісаць кнігі, я рады, што мае гісторыі цікавы многім людзям, а таму пасля «Тайного города» з'явіліся «Анклавы» і зборнік «La Mystique De Moscou», містычная серыя, якую я вельмі хачу працягнуць». Пісьменнік рэгулярна праводзіць сустрэчы з чытачамі, дае шмат інтэрв'ю, падтрымлівае стасункі з прыхільнікамі на форуме свайго сайта.
Паноў — бацька двух дачок, Паліны і Ірыны. Жонка пісьменніка, Наталля, першы і самы «суровы крытык» усіх яго твораў. Вадзім Паноў акрамя творчасці займаецца бізнесам.
Творы [правіць]
«Тайный город» [правіць]
- Войны начинают неудачники
- Командор войны
- Атака по правилам
- Все оттенки черного
- И в аду есть герои
- Наложницы Ненависти
- Куколка Последней Надежды
- Тень Инквизитора
- Кафедра странников
- Правила крови (сборник рассказов)
- Другие боги
- Борода дьявола
- Правила крови
- Совершить невозможное
- Тиха украинская ночь… (в соавторстве)
- Королевский крест
- Царь горы (книга)
- День Дракона
- Запах страха
- Ребус Галла
- Паутина противостояния
- Головокружение (роман)
«Анклавы» [правіць]
- Московский клуб
- Поводыри на распутье
- Костры на алтарях
- Продавцы невозможного
- Хаосовершенство
«La Mystique De Moscou» [правіць]
- Таганский перекресток (сборник рассказов)
- Правильное решение
- Ведьма
- Половинки
- Круг любителей покушать
- Горевестница
- Дикая стая
- Берег падающих звёзд
- Бонсай
- Таганский перекрёсток
- Занимательная механика
- Ручной привод
«Герметикон» [правіць]
- Последний адмирал Заграты
- Красные камни Белого
- Кардонийская рулетка
«Prime World» [правіць]
- Праймашина
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадзім Юр'евіч Паноў- Сайт пісьменніка
- Вадзім Юр'евіч Паноў на сайце «Лабараторыя фантастыкі»
- Вадзім Юр'евіч Паноў на сайце «Руская фантастыка»
- Афіцыйны сайт Тайного города
- Творы Вадзіма Панова ў бібліятэцы «Фантаст»
- ЖЖ Вадзіма Панова
- Вадзім Паноў на «Жывом ТВ» (відэа)