Ваенная аперацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Агульная схема аперацыі «Баграціён». Чырвоныя стрэлкі дэманструюць удары савецкіх войскаў да 4 ліпеня

Аперацыя — форма ваенных дзеянняў — сукупнасць бітваў, баёў, удараў і манёўраў, якія ажыццяўляюцца разнароднымі войскамі (сіламі), узгоднены і ўзаемазвязаны паводле мэты, задач, месца і часу, і якія праводзяцца адначасова і паслядоўна згодна з адзінай задумай і планам дзеля вырашэння задач на тэатры (ці тэатрах) ваенных дзеянняў, стратэгічным ці аператыўным кірунку (у пэўным раёне ці зоне) у акрэслены перыяд часу.[1]

Паводле маштабу бываюць стратэгічныя, франтавыя (флоту, акругі ППА, групы армій), армейскія (флатыліі, корпусу, эскадры). У залежнасці ад удзелу сіл і сродкаў бываюць: агульнавайсковыя (агульнафлоцкія), супольныя і самастойныя. Паводле характару баявых дзеянняў адрозніваюць аперацыі наступальныя і абарончыя; паводле часуі чарговасці правядзення — першыя і наступныя.

У стратэгічнай аперацыі могуць правоздіцца некалькі франтавых, у франтавой — некалькі армейскіх і корпусных аперацый. Кожная аперацыя мае свае паказальнікі, з якіх асноўныя: колькасць войскаў (сіл), што ўдзельнічаюць у аперацыі, шырыня паласы дзеянняў, працягласць; апроч таго, у наступальных аперацыях адзначаюць глыбіню і тэмпы наступлення.

На змест, спосабы падрыхтоўкі і вядзення аперацый вырашальнае ўдзеянне робяць: палітычныя мэты вайны і характар стратэгічных і аператыўных задач, якія вырашаюцца, ваенна-эканамічныя здольнасці дзяржавы, баявыя магчымасці сваіх войскаў і праціўніка, фізіка-геаграфічныя асаблівасці ТВД, сістэмы кіравання, маральна-палітычны стан войскаў (сіл) і ўзровень іх аператыўнай, баявой і палітычнай падрыхтоўкі.

Зноскі

  1. ВЭС-83.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.516.

Шаблон:War-sci-stub