Ваенна-гістарычны музей, Вена
| Венскі ваенна-гістарычны музей | |
| Дата заснавання | Паміж 1850 і 1856 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Вена, Аўстрыя |
| Праезд | Militarhistorisches Institut Arsenal, Objekt 1, A-1030 Wien |
| Тэлефон | +43 (1) 79561-0 |
| Адкрыты | Кожны дзень з 9 раніцы да 5 вечара |
| www.hgm.or.at | |
Венскі ваенна-гістарычны музей (ням.: Heeresgeschichtliches Museum) — аўстрыйскі музей ваеннай гісторыі, які знаходзіцца ў Вене. Музей быў спраектаваны дацкім архітэктарам Тэафіл фон Хансена. Гэты музей прэтэндуе на званне найстарэйшага і найвялікага ваенна-гістарычнага музея ў свеце. Яго калекцыя ўключае адзін з найбольш буйных збораў бронзавых гармат і прысвечана ваеннай гісторыі Аўстрыі з XVI стагоддзя да 1945 года.
Музей знаходзіцца ў межах венскага Арсенала ў раёне Ландштрасэ, недалёка ад палацавага комплексу Бельведэр. Ён быў пабудаваны паміж 1850 і 1856 гадамі па загаду імператара Франца Іосіфа I, бо стары гарадскі гарнізон быў разбураны падчас рэвалюцыі 1848 года. Музей, знаходзячыся ў цэнтры Арсенала, павінен быў захоўваць інфармацыю пра перамогі Аўстрыі і яе правадырах. Будынак складаюць 5 галоўных частак: галоўная зала, прысвечаны памяці военачальнікаў, і 4 залы для правядзення выставак. Бронзавыя гарматы выстаўлены знадворку музея.
Выстаўкі [правіць]
- Трыццацігадовая вайна
- Аўстра-турэцкія войны 16—18 стагоддзяў
- Яўгеній Савойскі
- Марыя-Тэрэзія
- Напалеонаўскія войны
- Ёзэф Радэцкі
- Франц Іосіф I
- Сараеўскае забойства
- Першая сусветная вайна
- Рэспубліка і дыктатура. Аўстрыя паміж 1918 і 1945 гадамі.
- Ваенна-марская моц Аўстрыі.
- На гусеніцах і на колах (выстаўка ваеннай тэхнікі).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваенна-гістарычны музей Вены- Афіцыйны сайт музея (англ.) (ням.) Праверана 11 ліпеня 2008