Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана
Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана (азерб. Azərbaycan hərbi hava qüvvələri) — від Узброеных сіл Азербайджана.
Па стане на 2006 год, колькасць ВПC Азербайджана складала 7 900 ваенных [1].
Змест |
[правіць] Гісторыя
Сучасная гісторыя ВПС Азербайджана пачалася 8 красавіка 1992 года, калі азербайджанскі лётчык старэйшы лейтэнант Вагіф Курбанов, які служыў на авіяцыйнай базе Ситалчай, дзе грунтаваўся 80-й асобны штурмавой авіяполк, сагнаў самалёт Су-25 і пасадзіў яго на грамадзянскім аэрадроме ў горадзе Евлах. У далейшым колькасць баявых самалётаў пастаянна расла. Павялічылася таксама колькасць пілотаў і палепшылася іх узровень баявой падрыхтоўкі. Так, у 1995 годзе ў ВПС было ўсяго некалькі лётчыкаў, зараз у шэрагах узброеных сіл Азербайджана налічваецца некалькі сотняў добра навучаных пілотаў. Большасць пілотаў ВПС Азербайджана праходзілі курсы і стажыроўкі ў Турцыі, Германіі, ЗША і іншых краінах.
Якасць баявых самалётаў таксама палепшылася — на месца старых мадэляў закупляюцца новыя, у асноўным ва Украіне і Расіі. Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай забяспечанасці афіцэраў ВПС.
З нядаўніх часоў войскі супрацьпаветранай абароны далучаны да ВПС Азербайджана. У страі застаюцца зенітна-ракетныя комплексы С-75 і С-125 класа «зямля-паветра», ваенныя зенітна-ракетныя комплексы «Круг» і «Аса». Разам з радарных станцый СПА краіны здольна адсочваць не толькі ўласна паветраную прастору, але і дзяржаў у памежнай паласе.
[правіць] Пункты базавання
| Месцазнаходжанне | Каардынаты | Найменне авіябазы | ВПП (даўжыня, пакрыццё) | Тэхнічнае аснашчэнне |
|---|---|---|---|---|
| Кюрдамір | АБ Кюрдамір | 2500 м, бетон | ||
| Гянджа | АБ Гянджа | ? | ||
| Баку | АБ Кала | 3000 м, бетон 3000 м, грунт |
||
| Шамкір | АБ Далляр | 2500 м, бетон | ||
| Сумгаіт | АБ Помпавы | 2500 м, бетон | ||
| Ленкоран | Аэрапорт Ленкоран | 3200 м, бетон (часткова разабраная) |
[правіць] У Сеціве
Зноскі
- ↑ IISS Military Balance 2005/2006 (англ.)
