Ваенны камунізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ваенны камунізм — назва ўнутранай палітыкі Савецкай дзяржавы, якая праводзілася ў 1918—1921 гадах ва ўмовах Грамадзянскай вайны. Яе характэрнымі рысамі былі крайняя цэнтралізацыя кіравання эканомікай, нацыяналізацыя буйной, сярэдняй і нават дробнай прамысловасці (часткова), дзяржаўная манаполія на многія прадукты сельскай гаспадаркі, харчразвёрстка, забарона прыватнага гандлю, згортванне таварна-грашовых адносін, раўнаванне ў размеркаванні матэрыяльных даброт, выкарыстанне арміі міліцыі ў народнай гаспадарцы. Такая палітыка засноўвалася на камуністычнай ідэалогіі, у якой ідэал планавай гаспадаркі бачыўся ў ператварэнні краіны ў адзіную фабрыку, галаўная «кантора» якой непасрэдна кіруе ўсімі гаспадарчымі працэсамі[1][2]. Ідэя аб неадкладнай пабудове беставарнага сацыялізму шляхам замены гандлю планамерным, арганізаваным у агульнадзяржаўным маштабе размеркаваннем прадуктаў была зафіксавана ў якасці партыйнай устаноўкі ва II Праграме на VIII з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1919 года[3].

У гістарыяграфіі маюцца розныя меркаванні па пытанні аб прычынах пераходу да такой палітыкі — хтосьці з гісторыкаў лічыў, што гэта была спроба камандным метадам «увесці камунізм» і бальшавікі адмовіліся ад гэтай ідэі толькі пасля яе правалу, іншыя падавалі яе як часовую меру, як рэакцыю бальшавіцкага кіраўніцтва на рэаліі Грамадзянскай вайны[4]. Такія ж супярэчлівыя ацэнкі давалі гэтай палітыцы і самі правадыры бальшавіцкай партыі, якія ўзначальвалі краіну ў гады Грамадзянскай вайны[5]. Рашэнне аб спыненні ваеннага камунізму і пераходзе да НЭП было прынята 14 сакавіка 1921 года на X з’ездзе РКП(б).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. История экономических учений / Под ред. В. Автономова, О. Ананьина, Н. Макашевой: Учеб. пособие. — М.: ИНФРА-М, 2000. — С. 421.
  2. Мау 2013, с. 256.
  3. История мировой экономики: Учебник для вузов / Под ред. Г. Б. Поляка, А. Н. Марковой. — М.: ЮНИТИ, 2002. — 727 с.
  4. Володихин, Волков 2010.
  5. Кондратов 2008, с. 301.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный коммунизм // Гражданская война в России: энциклопедия катастрофы (руск.) / Составитель и ответственный редактор: Д. М. Володихин, научный редактор С. В. Волков. — 1-е. — М.: Сибирский цирюльник, 2010. — 400 с. — ISBN 978-5-903888-14-6.
  • Военный коммунизм // Революция и гражданская война в России: 1917—1923 гг. Энциклопедия в 4 томах (руск.) / гл. ред. С. А. Кондратов. — М.: Терра, 2008. — Т. 1. — С. 301. — 560 с. — (Большая энциклопедия). — 100 000 экз. — ISBN 978-5-273-00561-7.
  • Глава 6. Теория, идеология и практика военного коммунизма // Мау В. А. Реформы и догмы. Государство и экономика в эпоху реформ и революций (1861—1929) (руск.). — М.: Дело, 2013. — 512 с.