Ваза Франсуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваза Франсуа

Так званая «Ваза Франсуа», інакш званая «Кратар Клітыя»старажытнагрэчаскі кратар, распісаны ў стылі атычнага чорнафігурнага вазапісу ў другой чвэрці VI ст. да н.э. Яна была выяўлена ў 1844 годзе італьянскім інжынерам, мастаком і археолагам Алесандра Франсуа ў грабніцы недалёка ад Чыузі і ў наш час захоўваецца ў Археалагічным нацыянальным музеі ў Фларэнцыі. Подпісы на вазе сведчаць пра тое, што яна была выраблена ганчаром Эргатымам і распісана вазапісцам Клітыем. Асноўны сюжэт роспісу складае вяселле Пелея і Фетыды. Паводле кампазіцыі і ўзроўню мастацкіх вобразаў ваза Франсуа адносіцца да найбольш вядомых твораў атычнай керамікі перыяду высокай архаікі. Ваза вылучаецца і сваімі памерамі: вышыня вазы — 66 см.

Роспіс вазы мае 12 фрызавых кампазіцый (па 6 з кожнага боку): паляванне на калідонскага вепрука, спаборніцтвы на калясніцах над магілай Патрокла, вяселле Пелея і Фетыды, бітва пігмеяў з жураўлямі і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]