Вазэктамія
Вазэктамія (лац.: Vas - сасуд, пратока + эктамія) — хірургічная аперацыя, пры якой ажыцяўляецца перавязка ці выдаленне фрагмента семявыводных пратокаў (лац.: Vas deferens) у мужчын (самцоў). Гэта аперацыя прыводзіць да стэрыльнасці (няздольнасці мець нашчадства) пры захаванні палавых функцый. У мужчыны (самца) пасля вазэктаміі захоўваюцца палавыя паводзіны: лібіда, эрэкцыя, эякуляцыя. Але паколькі семявыводныя пратокі становяцца непраходныя, то ў эякуляце адсутнічаюць сперматазоіды. Вонкавы выгляд спермы звычайны. Яечкі захоўваюць свае функцыі. Вазэктамію выкарыстоўваюць у якасці радыкальнага сродку кантрацэпцыі. У медыцыне звычайна рэкамендуецца мужчынам, якія маюць дзецей і вырашылі адмовіцца ад дзіцянараджэння ў будучыні. У ветэрынарыі выкарыстоўваюць для стэрылізацыі самцоў вандроўных сабак, якія, захоўваючы палавыя паводзіны, блакіруюць кантакт маладых нестэрылізаваных самцоў з самкамі, тым самым перашкаджаючы павелічэнню колькасці вандроўных сабак.
Не варта блытаць вазэктамію з кастрацыяй: пры вазэктаміі яечкі захоўваюць свае функцыі.
| Гэта пачатак артыкула па ўралогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Метады кантрацэпцыі | ||
|---|---|---|
| Натуральныя метады кантрацэпцыі | Тэмпературны метад · Цэрвікальны метад · Сімптатэрмальны метад · Каляндарны метад · Перапынены палавы акт · Метад лактацыйнай аменарэі | |
| Бар'ерныя метады | Прэзерватыў · Жаночы прэзерватыў · Дыяфрагма · Маткавы каўпачок | |
| Гарманальная кантрацэпцыя | Камбінаваныя аральныя кантрацэптывы · Міні-пілі · Гарманальныя ін'екцыі · Гарманальныя імплантаты · Гарманальнае кольца · Гарманальны пластыр · Гарманальная унутрыматачная спіраль · Посткаітальная кантрацэпцыя | |
| Хімічныя метады | Сперміцыды · Медзьзмяшчальная ўнутрыматачная спіраль | |
| Хірургічныя метады | Стэрылізацыя мужчыны · Стэрылізацыя жанчыны | |