Вайна другой кааліцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вайна Другой кааліцыі
Рэвалюцыйныя войны
Lejeune - Bataille de Marengo.jpg
Луі-Франсуа Лежэн. Бітва пры Марэнга
Дата 17981802
Месца Цэнтральная Еўропа, Італія, Швейцарыя, Егіпет, Сірыя
Вынік перамога Францыі, Люневільскі мір, Ам'енскі мір
Cупраціўнікі
Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg Свяшчэнная Рымская імперыя
Union flag 1606 (Kings Colors).svg Вялікабрытанія
Flag of the Kingdom of Naples.svg Неапаль
Bandiera del Regno di Sicilia 4.svg Сіцылія
Сцяг Расіі Расійская імперыя
Асманская імперыя Асманская імперыя Mameluke Flag.svg Мамлюкі
Сцяг Францыі Французская рэспубліка
Сцяг Іспаніі Іспанская імперыя
Сцяг Даніі Данія-Нарвегія
Flag of the Batavian Republic.svg Батаўская рэспубліка
Сцяг Расіі Расійская імперыя (1801)
COA polish king Piast.svg Польскія легіёны
Рэвалюцыйныя і Напалеонаўскія войны
Napoleon Bonaparte logo.png 

Шаблон:Бітвы Другой Кааліцыі

Другая кааліцыя (1799—1802) — створаная па ініцыятыве Вялікабрытаніі пасля пераходу Швейцарыі пад французскі кантроль (гл. Гельветычная рэспубліка) з верасня 1798 па сакавік 1799 года, з удзелам Аўстрыі, Англіі, Расіі, Неапалітанскага каралеўства, Турцыі, некалькіх нямецкіх князёў і Швецыі, з мэтай абмежавання ўплыву рэвалюцыйнай Францыі падчас рэвалюцыйных войн 1792—1802 гг. і аднаўлення манархічнага ладу.

Асноўныя баявыя дзеянні звязаны з рэгіёнамі Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі і Рэйна. У Італіі, аб'яднаныя руска-аўстрыйскія войскі пад камандаваннем Суворава атрымалі ў красавіка-жніўні 1799 года шэраг перамог над французскай арміяй пад камандаваннем Маро, выцесніўшы яе з даліны ракі По ў французскія Альпы і наваколлі Генуі.

У Швейцарыі 14-15 верасня французскія войскі пад камандаваннем Масены (каля 75 тыс. чалавек) у бітве пад Цюрыхам нанеслі паражэнне войскам кааліцыі пад камандаваннем Рымскага-Корсакава (каля 60 тыс. чалавек, з іх 34 тыс. рускіх). Прыбыўшы праз некалькі дзён у Швейцарыю 23-тысячны атрад Суворава замест саюзных войскаў сустрэў сілы французаў, якія ў чатыры разы пераўзыходзілі яго, і быў вымушаны прарывацца гарамі да Гларуса. Швейцарыя была саюзнікамі страчана.

У Галандыі высаджаны ў жніўні англа-рускі экспедыцыйны корпус дзейнічаў няўдала і ў лістападзе быў эвакуіраваны. Неўзабаве пасля гэтага Расія выйшла з кааліцыі.

9 лістапада 1799 года Напалеон, які вярнуўся з Егіпта, падчас перавароту 18 брумера захапіў уладу ў Францыі. Напалеон асабіста ўзначаліў французскія войскі ў Італіі ў кампаніі 1800 года і ў чэрвені 1800 года ў бітве пры Марэнга атрымаў рашучую перамогу над аўстрыйскімі войскамі, што прывяло да эвакуацыі аўстрыйскіх войскаў з паўночнай Італіі на захад ад Тычына.

Пасля разгрому Аўстрыйскай арміі ўчыненага Рэйнскай арміяй Францыі пад кіраўніцтвам Маро 3 снежня 1800 года ў бітве пад Гогенліндэнам 9 лютага 1801 года Аўстрыя падпісала Люневільскі мір, які зафіксаваў афіцыйнае прызнанне Аўстрыяй незалежнасці Батаўскай і Гельветычнай рэспублік (Галандыі і Швейцарыі, адпаведна), фактычна падкантрольных Францыі.

9 красавіка 1801 года англійскі флот пад правадырствам адмірала Паркера і яго намесніка віцэ-адмірала Нэльсана разграмілі дацкі флот у Капенгагенскай бітве.

Выхад Аўстрыі з вайны азначаў фактычны распад Другой кааліцыі — у стане вайны з Францыяй заставалася толькі Англія.

Другая кааліцыя[правіць | правіць зыходнік]

У Другую кааліцыю ўваходзілі краіны:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]