Вайна за галіцка-валынскую спадчыну
| Вайна за Галіцка-валынскую спадчыну | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||
Залатая Арда |
|||||||||
| Камандуючыя | |||||||||
Узбек-хан |
|||||||||
| Сілы бакоў | |||||||||
| невядомыя | невядомыя | ||||||||
| Ваенныя страты | |||||||||
| невядомыя | невядомыя | ||||||||
Вайна 1349—1356 гадоў вялася Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім за ўладу над аслабелым Галіцка-Валынскім княствам. Адзін з шэрагу збройных канфліктаў Польшчы і ВКЛ 14 ст. на землях Валыні і Галічыны. Адбывалася адначасна з вайной ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.
Польскага караля Казіміра не задавальнялі ўмовы перамір'я 1347 года, таму ён пачаў ваенныя дзеянні (1349). У выніку імклівых дзеянняў Казімір захапіў Холмскую і Бельскую землі, усю Валынь, а таксама Брэсцкую зямлю. Валынскаму князю Любарту была прапанаваная толькі Луцкая зямля, у якасці леннага валодання.
Любарт з дапамогай Кейстута адваяваў Валынь (1350), выгнаў польскія гарнізоны і разбурыў пачатыя будовай польскія крэпасці. Перайшоўшы ў наступ, ён заваяваў Львоўшчыну, а таксама прылеглыя польскія землі — Сандамірскую, Радамскую, Лукаўскую.
Кароль Казімір трапіў у цяжкае становішча, і пачаў шукаць падтрымкі за мяжой. Між іншым, ён звярнуўся да папы рымскага Клімента VI, апісваючы справы так, што яго землямі завалодалі язычнікі (між тым, Любарт быў праваслаўным). У выніку, папа дазволіў польскім біскупам абвясціць крыжовы паход супраць ВКЛ, а каралю дазволіў выкарыстаць царкоўную дзесяціну на барацьбу з язычнікамі. Таксама Казіміру ўдалося заключыць саюз з венгерскім каралём Людовікам. Альгерд, у сваю чаргу, уклаў саюз з татарамі, якія тады жылі на Падоллі.
Па ўзнаўленні ваенных дзеянняў поспех спачатку быў на баку Польшчы, якой удалося захапіць Валынь і ўзяць у палон Кейстута, які, аднак, здолеў уцячы. Любарт быў абложаны ў Луцку, але здолеў вырвацца з акружэння. Пасля таго, як на дапамогу братам прыйшоў Альгерд, поспех ізноў пачаў хіліцца на боку ВКЛ. Войска ВКЛ пачало набегі на Польшчу і Мазовію, выбіла польскія гарнізоны з гарадоў Валыні, і паспрабавала захапіць Галіцкую зямлю. Любарт змог захапіць Галіч, але быў вымушаны адступіць з яго, са здабычай, і разбурыўшы замкі.
Відаць, на гэтым ваенныя дзеянні скончыліся. Умовы міру не захаваліся, вядома толькі, што Берасцейская зямля ізноў перайшла да Кейстута (т.ч., у склад ВКЛ), і мяркуецца, што агульны вынік быў на карысць ВКЛ.
| Гэты артыкул патрабуе пашырэння! |
Літаратура [правіць]
- Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. — Гіст. дасл. — Мн.: Выд. цэнтр "Бацькаўшчына": МП "Бесядзь", 1994. — 91 с. ISBN 985-6026-01-6.
- Danilowicz I. Skarbiec dipłomatów… T.1. — S. 196—197.