Іракская вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Вайна ў Іраку)
Перайсці да: рух, знайсці
Іракская вайна
IraqWarHeader.jpg
Зверху ўніз па гадзіннікавай стрэлцы: амерыканскія танкі ў Багдадзе, 2003; эвакуацыя параненага, Фалуджа, 2004; выбух замінаванай машыны ў Багдадзе, 2005; іракскія салдаты, 2005
Дата 20 сакавіка 200315 снежня 2011[1]
Месца Ірак
Вынік Ваенная перамога ЗША
Палітычная параза ЗША[2][неаўтарытэтная крыніца?]
Cупраціўнікі
2003 год:

Flag of the United States.svg ЗША
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of Australia.svg Аўстралія
Flag of Poland.svg Польшча
Іракскі Курдыстан Пешмерга


Пасля 2003 года:
Multi-National Force-Iraq ShoulderSIeeveInsignia.jpg Міжнародная кааліцыя

Flag of Iraq.svg Ірак

2003 год:

Flag of Iraq (1991-2004).svg Ірак
Сірыя Сірыйскія добраахвотнікі[3]


Пасля 2003 года:
Іракскія паўстанцы:

Камандуючыя
Flag of the President of the United States of America.svg Джордж Буш
Flag of the President of the United States of America.svg Барак Абама
Сцяг ЗША Томі Фрэнкс
Сцяг ЗША Джон Абізаід
Сцяг ЗША Рыкарда Санчэс
Сцяг ЗША Джордж Кейсі
Сцяг ЗША Дэвід Петрэус
Сцяг ЗША Рэйманд Адзіерна
Курдыстан Масуд Барзані
Ірак Нуры аль-Малікі
Ірак Садам Хусейн # †
Ірак Удэй Хусейн
Ірак Кусей Хусейн
Ірак Алі Хасан аль-Маджыд # †
Ірак Ізат ад-Дуры
Ірак Таха Ясін Рамадан # †
Ірак Барзан Ібрагім ат-Тыкрыці # †

Аль-Каіда Абу Мусаб аз-Заркаўі
Аль-Каіда Абу Аюб аль-Масры
Аль-Каіда Абу Сулеймана[6]
Аль-Каіда Абу Дуа
Муктада ас-Садр

Ваенныя страты
4805 забітых, 32753 параненых 28821 забіты
Агульныя страты
103160 забітых цывільных

Іракская вайна — узброенае сутыкненне 20032011 гадоў між Іракам і міжнароднымі ваеннымі сіламі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі, што пацягнула звяржэнне ўрада Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння на чале з Садамам Хусейнам.

Уварванне (2003)[правіць | правіць зыходнік]

20 сакавіка 2003 г. амерыканскія і брытанскія войскі пачалі ўварванне ў Ірак[7] з налётаў на гарады Багдад, Басра(англ.) бел. і Цікрыт(англ.) бел.[8] (Саладзінская вобласць(англ.) бел.). 24 сакавіка пачаліся паветраныя ўдары на поўначы між горадам Кіркук(англ.) бел. і Курдыстанам. 25 сакавіка англійска-амерыканскія войскі дайшлі да Басры[9]. На 26 сакавіка саюзнікі мелі 123 забітых[10], у тым ліку ад раненняў сканаў Генерал(англ.) бел.. З іракскага боку ў бітве пад горадам Наджаф(англ.) бел. загінула да 750 салдатаў[11]. 31 сакавіка амерыканская армія дайшла да горада Імам-Аюб (Бабільская вобласць(англ.) бел.)[12]. 4 красавіка 3-я і 4-я іракскія дывізіі апынуліся ў катле[13], саюзнікі занялі Міжнародны аэрапорт «Багдад»(англ.) бел.[14]. 7 красавіка саюзнікі занялі тры прэзідэнцкія палацы ў Багдадзе[15], 9 красавіка — цалкам апанавалі горад[16]. 10 красавіка амерыканская армія ўвайшла ў горад Кіркук на поўначы і ўмацавала заставы на мяжы з Сірыяй і Іарданіяй[17]. 12 красавіка амерыканская армія заняла горад Масул(англ.) бел. (Нінавійская вобласць(англ.) бел.) на поўначы праз здачу іракскіх камандзіраў у абмен на амністыю(англ.) бел., некалькі тысяч іракскіх ваенных здаліся ў палон курдскім паўстанцам ля горада Кіфры (Кіркуцкая вобласць(англ.) бел.), іракская армія засталася толькі ў Цікрыце, у Багдадзе разбурылі помнік(англ.) бел. Садаму Хусейну[18].

22 ліпеня пры штурме дома ў Масуле амерыканскія ваенныя забілі сыноў Садама Хусейна, Удэя(англ.) бел. і Кусая(англ.) бел.[19].

27 кастрычніка ў Багдадзе ад 4 выбухаў загінула каля 40 чалавек, у тым ліку 2 амерыканскія ваенныя[20]. 1 лістапада праз збіццё амерыканскага верталёта ля горада Фалуджа(англ.) бел. (Анбарская вобласць(бел.) бел.) загінула 16 ваенных[21]. На 15 лістапада з пачатку вайны загінула 397 амерыканскіх ваенных[22]. 13 снежня ваенныя 4-ай амерыканскай пяхотнай дывізіі(англ.) бел. арыштавалі(англ.) бел. Садама Хусейна ў мястэчку Эд-Дор(англ.) бел. (Саладзінская вобл.) пасля 10 дзён допытаў 10 сваякоў[23][24].

Паўстанне (2004—2005)[правіць | правіць зыходнік]

4 красавіка 2004 г. шыіты ўзнялі паўстанні(англ.) бел. ў гарадах Багдад, Кут(англ.) бел. (Наджафская вобласць(англ.) бел.), Куфа(англ.) бел. (Наджафская вобл.) і Наджаф. 6 красавіка суніцкія прыхільнікі Хусейна ў горадзе Рамадзі(англ.) бел. (сталіца Анбарскай вобл.) забілі 13 марскіх пехацінцаў ЗША. Яшчэ 29 ваенных саюзнікаў загінула ў суніцкім горадзе Фалуджа, дзе збілі 2 амерыканскія верталёты[25]. На 9 красавіка з пачатку паўстання загінула каля 200 чалавек, з іх каля 50 ваенных саюзнікаў[26]. У чэрвені ў баях загінула каля 400 іракцаў. На 10 ліпеня ад пачатку вайны загінула 1000 ваенных саюзнікаў[27]. На 18 лістапада за тыдзень баёў у Фалуджы загінула 39 ваенных ЗША і 100 мяцежнікаў(англ.) бел., яшчэ звыш тысячы мяцежнікаў трапіла ў палон[28].

24 студзеня 2005 г. у Іраку забілі выхадца з Беларусі Віктара Елкіна, які выехаў у ЗША ў 1998 годзе і з 2003 г. знаходзіўся на службе ў амерыканскай арміі[29]. На 4 сакавіка за тыдзень баёў загінула каля 200 чалавек[30]. За два тыдні з часу прызначэння ўрада 28 красавіка ахвярамі 70 нападаў мяцежнікаў сталі больш як 400 чалавек. 17 мая паліцыя знайшла яшчэ каля 40 забітых людзей[31]. 1 жніўня 7 марскіх пехацінцаў ЗША загінула ля горада Хадзіта(англ.) бел. (Анбарская вобл.). 3 жніўня яшчэ 14 марскіх пехацінцаў загінула тамсама пры падрыве баявой машыны пяхоты[32]. 31 жніўня ў Багдадзе звязаныя з Аль-Каідай мяцежнікі забілі мінамётным абстрэлам 7 чалавек ля моста Аіма праз раку Тыгр, што пацягнула смерць 1030 людзей у цісканіне на мосце[33]. 14 верасня ў Багдадзе ад падрыву замінаваных самаходаў загінула 118 асоб[34]. На 16 верасня ў пачатым 11 верасня штурме пераважна туркменскага горада Таль Афар(англ.) бел. (Нінавійская вобл.), якому з 26 жніўня папярэднічалі бамбарзіроўка і танкавы абстрэл, загінула 500 чалавек[35].

Грамадзянская вайна (2006—2008)[правіць | правіць зыходнік]

5 студзеня 2006 г. у горадзе Кербела ад выбуха ля маўзалея(англ.) бел. імама Хусейна(англ.) бел. загінула 52 чалавекі[36]. 7 чэрвеня Армія ЗША паветраным ударам забіла кіраўніка «Аль-Каіды» ў Іраку Абу Мусаба Заркаві(англ.) бел.[37]. 18 ліпеня ў шыіцкім горадзе Куфа ад выбуху на кірмашы загінула звыш 60 чалавек[38]. На 5 снежня ў Іраку налічвалася 55 ваенных базаў ЗША[39]. 12 снежня ў Багдадзе ад выбуху на плошчы Тайран, дзе размяшчаюцца некалькіх міністэрстваў, загінула 57 асоб[40]. На 27 снежня ад пачатку вайны Армія ЗША страціла 2974 ваенныя забітымі, брытанскае — 126, польскае — 18[41]. 30 снежня Садама Хусейна павесілі паводле выраку Вярхоўнага трыбунала Ірака(англ.) бел. ад 5 лістапада за забойства 148 шыітаў у вёсцы Дуджэйл(англ.) бел. (Саладзінская вобл.) у 1982 годзе[42][43].

9 студзеня 2007 г. у Багдадзе амерыканскія ваенныя ў баі забілі 50 суніцкіх мяцежнікаў[44]. На 3 мая ад пачатку вайны ў Іраку загінула звыш 3 тысяч ваенных ЗША[45]. 19 чэрвеня ў Багдадзе ад выбуху ля шыіцкага мячэта ў раёне Сінак загінула 75 чалавек[46]. 14 жніўня ад 5 выбухаў на поўначы (Кахтанія(англ.) бел., Нінавійская вобл.) загінула 500 асоб[47].

За студзень 2008 г. у Іраку загінула 767 чалавек. 1 лютага ад 2 выбухаў на гароднінным і птушыным рынках Багдада загінула 72 асобы[48]. На 25 сакавіка ад пачатку вайны ў Іраку загінула 4 тысячы амерыканскіх ваенных. У краіне знаходзілася 155 тыс. ваенных ЗША[49].

Вывад войскаў (2009—2011)[правіць | правіць зыходнік]

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку чэрвеня 2003 г. Рада бяспекі ААН ухваліла рашэнне аб зняцці абмежаванняў на гандаль з Іракам[50]. У ліпені 2004 г. выявіўся вываз амерыканцамі з Ірака 2 тонаў нізкаўзбагачанага ўрану i некалькі тысяч высокарадыеактыўных вырабаў[51].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Дж. У. Буш: “Мы ідзем у Ірак з павагай да яго грамадзян, да іх вялікай цывілізацыі і да іх рэлігійных перакананняў” Зварот да нацыі перад вайной у бел. перакладзе А. Берастоўскага // Сайт Историческая правда

Зноскі

  1. ЗША афіцыйна завяршылі вайну ў Іраку (руск.) . Лента.Ру (15 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 18 снежня 2011.
  2. Lenta.Ru Вечная вайна ў Двурэчча: «…Зыходзячы з усяго пералічанага, большасць каментатараў у ЗША робяць выснову, што вайна ў Іраку была прайграна», 20.03.2013
  3. Lenta.ru: Свет: Сірыя перапраўляе ў Ірак добраахвотнікаў для вайны з Амерыкай. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
  4. Hizbullah's Role in Attacks Against U.S. and British Forces in Iraq (Праверана 27 красавіка 2012)
  5. Уварванне Турцыі ў Ірак (2007—2008)
  6. Д. А. Нечытайла «Пра перспектывы 'Аль-Каіды ў Іраку'»
  7. Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пачаткам ваенных дзеянняў супраць Ірака // Звязда : Газета. — 21 сакавіка 2003. — № 71-72. — ISSN 1990-763x.
  8. Леанід Лахманенка. Аб вайне ў Іраку // Звязда : Газета. — 25 сакавіка 2003. — № 75 (24759). — ISSN 1990-763x.
  9. Хроніка вайны ў Іраку // Звязда : Газета. — 25 сакавіка 2003. — № 75, 24759. — ISSN 1990-763x.
  10. Інтэрфакс Сілы англа-амерыканскай кааліцыі хочуць абысці ачагі супраціўлення ў Іраку // Звязда : Газета. — 26 сакавіка 2003. — № 76 (24760). — ISSN 1990-763x.
  11. Ірак: хроніка вайны // Звязда : Газета. — 27 сакавіка 2003. — № 77 (24761). — ISSN 1990-763x.
  12. Мадэлі Playboy паспрабуюць узняць баявы дух амерыканскіх салдатаў // Звязда : Газета. — 1 красавіка 2003. — № 81 (24765). — ISSN 1990-763x.
  13. Да штурму Багдада ўсё гатова // Звязда : Газета. — 4 красавіка 2003. — № 84-85. — ISSN 1990-763x.
  14. ЗША гатовыя да працяглай бітвы за Багдад // Звязда : Газета. — 5 красавіка 2003. — № 86 (24770). — ISSN 1990-763x.
  15. Дадзеныя Ірака і ЗША ўпершыню супалі: ніякага штурму Багдада не было // Звязда : Газета. — 8 красавіка 2003. — № 87 (24771). — ISSN 1990-763x.
  16. Хусейн не пакідаў Багдад пасля яго падзення 9 красавіка // Звязда : Газета. — 10 снежня 2003. — № 310 (24994). — ISSN 1990-763x.
  17. Амерыканскія салдаты страляюць па сваіх з-за моцнай стомленасці // Звязда : Газета. — 11 красавіка 2003. — № 90-91. — ISSN 1990-763x.
  18. Джы Ай страляюць па дзецях, а Ірак паглыбляецца ў анархію // Звязда : Газета. — 12 красавіка 2003. — № 92 (24776). — ISSN 1990-763x.
  19. Садама пакуль не знайшлі // Звязда : Газета. — 26 ліпеня 2003. — № 184 (24868). — ISSN 1990-763x.
  20. У выніку выбухаў у цэнтры Багдада загінулі каля 40 чалавек // Звязда : Газета. — 28 кастрычніка 2003. — № 270 (24954). — ISSN 1990-763x.
  21. Iракцам плацяць па 1000 долараў за кожны падбіты амерыканскі верталёт // Звязда : Газета. — 4 лістапада 2003. — № 277 (24961). — ISSN 1990-763x.
  22. Страты ЗША ў Іраку ўжо перавысілі страты за тры гады в'етнамскай вайны // Звязда : Газета. — 15 лістапада 2003. — № 286-287. — ISSN 1990-763x.
  23. Садама Хусейна здала амерыканцам яго жонка // Звязда : Газета. — 16 снежня 2003. — № 315 (24999). — ISSN 1990-763x.
  24. Апублікаванае першае фота захопу Садама Хусейна // Звязда : Газета. — 9 студзеня 2004. — № 4-5. — ISSN 1990-763x.
  25. Войскі кааліцыі нясуць вялікія людскія страты ў Іраку // Звязда : Газета. — 8 красавіка 2004. — № 90 (25103). — ISSN 1990-763x.
  26. Няўдачы ЗША ў Іраку // Звязда : Газета. — 9 красавіка 2004. — № 91-92. — ISSN 1990-763x.
  27. У Іраку загінуў 1000-ы ваенны кааліцыі // Звязда : Газета. — 10 ліпеня 2004. — № 167 (25180). — ISSN 1990-763x.
  28. Марпех ЗША дабіў параненага паўстанца прама ў мячэці // Звязда : Газета. — 18 лістапада 2004. — № 278-279. — ISSN 1990-763x.
  29. Ігар Грышын. У Іраку загінуў выхадзец з Беларусі // Звязда : Газета. — 4 лютага 2005. — № 19 (25351). — ISSN 1990-763x.
  30. Уладзімір Аляксандраў. «Добрыя намеры» з пахам нафты // Звязда : Газета. — 4 сакавіка 2005. — № 39 (25371). — ISSN 1990-763x.
  31. Ірак сустрэў Кандалізу Райс гарой трупаў // Звязда : Газета. — 17 мая 2005. — № 87 (25419). — ISSN 1990-763x.
  32. Учора ў Іраку загінулі 14 марскіх пехацінцаў ЗША // Звязда : Газета. — 4 жніўня 2005. — № 144 (25476). — ISSN 1990-763x.
  33. Ахвяр больш за 1000 // Звязда : Газета. — 2 верасня 2005. — № 166 (25498). — ISSN 1990-763x.
  34. Ірак: 118 загінулых, 187 параненых // Звязда : Газета. — 15 верасня 2005. — № 176 (25508). — ISSN 1990-763x.
  35. Амерыканцы ў Іраку выкарысталі хімічную зброю // Звязда : Газета. — 16 верасня 2005. — № 177 (25509). — ISSN 1990-763x.
  36. У выніку выбуху ў Кербеле загінулі больш за 50 чалавек // Звязда : Газета. — 6 студзеня 2006. — № 3 (25592). — ISSN 1990-763x.
  37. Рэйтынгу Буша не дапаможа нават тэрарыст №1 // Звязда : Газета. — 10 чэрвеня 2006. — № 128-129. — ISSN 1990-763x.
  38. Больш як 60 чалавек загінулі ў выніку тэракта ў Іраку // Звязда : Газета. — 10 чэрвеня 2006. — № 159-160 (25748-25749). — ISSN 1990-763x.
  39. Экс-міністр абароны ЗША рэкамендаваў скараціць ваенныя аперацыі ў Іраку // Звязда : Газета. — 5 снежня 2006. — № 259 (25848). — ISSN 1990-763x.
  40. І зноў у Багдадзе падрываюць // Звязда : Газета. — 13 снежня 2006. — № 265 (25854). — ISSN 1990-763x.
  41. Страты ЗША ў Іраку перавысілі колькасць ахвяр тэрактаў 11 верасня // Звязда : Газета. — 27 снежня 2006. — № 274 (25863). — ISSN 1990-763x.
  42. Дзярждума РФ папросіць адкласці смяротны прысуд Хусейну // Звязда : Газета. — 14 лістапада 2006. — № 244 (25833). — ISSN 1990-763x.
  43. Мікола Бугай Чацвёрты дыктатар за адзін год — Наша Ніва, 30 снежня 2006.
  44. У цэнтры Багдада адбылося самае жорсткае сутыкненне баевікоў з амерыканскімі войскамі // Звязда : Газета. — 10 студзеня 2007. — № 5 (25870). — ISSN 1990-763x.
  45. Буш наклаў вета на закон аб вывадзе войскаў з Ірака // Звязда : Газета. — 3 мая 2007. — № 81 (25946). — ISSN 1990-763x.
  46. Пры выбуху ў Багдадзе загінулі 75 чалавек // Звязда : Газета. — 20 чэрвеня 2007. — № 113 (25978). — ISSN 1990-763x.
  47. Самы крывавы тэракт у Іраку // Звязда : Газета. — 17 жніўня 2007. — № 154 (26019). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  48. Выбухі ў Багдадзе: 72 загінулі, больш за 100 паранена // Звязда : Газета. — 2 лютага 2008. — № 21 (26134). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  49. З пачатку вайны ў Іраку загінулі 4 тысячы ваенных ЗША // Звязда : Газета. — 25 сакавіка 2008. — № 56 (26169). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  50. Уладзімір Аляксандраў. У Багдадзе ўсё спакойна // Звязда : Газета. — 4 чэрвеня 2003. — № 136 (24820). — ISSN 1990-763x.
  51. ЗША тайна вывезлі з Ірака ўран // Звязда : Газета. — 9 ліпеня 2004. — № 165-166. — ISSN 1990-763x.


Шаблон:Садам Хусейн