Вайна ў В'етнаме

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
В'етнамскія сяляне і іх малалетнія дзеці, забітыя амерыканскімі салдатамі ў вёсцы Сонгмі

В'етнамская вайна (в'етн. Chiến tranh Việt Nam, англ.: Vietnam War) — адзін з буйнейшых ваенных канфліктаў другой паловы 20 стагоддзя, які пакінуў заўважны след у культуры і займае істотнае месца ў навейшай гісторыі В'етнама і ЗША.

Вайна пачалася як грамадзянская ў Паўднёвым В'етнаме, у далейшым у яе ўмяшаліся Паўночны В'етнам і ЗША пры падтрымцы шэрагу іншых краін. Такім чынам, з аднаго боку вайна вялася за ўз'яднанне дзвюх частак В'етнама і стварэнне адзінай дзяржавы, а з другога — за захаванне незалежнасці проамерыканскага Паўднёвага В'етнама.

Па ходу развіцця падзей В'етнамская вайна аказалася пераплеценая з грамадзянскімі войнамі ў Лаосе і Камбоджы. Усе баявыя дзеянні ў Паўднёва-Усходняй Азіі, што праходзілі з канца 1950-х і да 1975, вядомыя як Другая індакітайская вайна.

В'етнамская вайна ўмоўна падзяляецца на некалькі перыядаў:

  • Партызанская вайна ў Паўднёвым В'етнаме (1955—1964);
  • Паўнамаштабнае ваеннае ўмяшальніцтва ЗША (1965—1973);
  • Завяршальны этап вайны (1973—1975).

Вайна скончылася ваеннай перамогай Паўночнага В'етнама (Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам) і Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В'етнама (В'етконг) і ваенна-палітычным паражэннем ЗША і іх саюзнікаў. Рэзультатам вайны стала ўз'яднанне В'етнама.

Спасылкі [правіць]