Вайна 3-й кааліцыі з Францыяй

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Вайна 3-й кааліцыі з Францыяй, руска-аўстра-французская вайна (1805): вайна паміж 3-й кааліцыяй еўрапейскіх дзяржаваў (Вялікабрытанія, Расія, Аўстрыя, Швецыя, Каралеўства абодвух Сіцылій) з Францыяй у час напалеонаўскіх войнаў (1799—1815).

Напалеон, перакінуўшы на Рэйн свае галоўныя сілы (220 тыс.ч.), разбіў аўстрыйскую армію К. Мака (б.з. 80 тыс.ч.) пад Ульмам, а потым напаў на рас.-аўстр. армію М. Кутузава (50 тыс.ч.). Кутузаў здолеў унікнуць разгрому і пасля Ульмска-Ольмюцкага (Ульмска-Аламоўцкага) марш-манёўру злучыў свае сілы з рас. корпусам Ф. Буксгеўдэна (30 тыс.ч.). Аднак у Аўстэрліцкай бітве рас.-аўстр. войска было разгромленае, пасля чаго Аўстрыя выйшла з вайны і кааліцыя распалася.[1]

Зноскі

  1. ВЭС-83, С.645.

Літаратура [правіць]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.