Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі
Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі — дыпламатычна-консульская ўстанова БНР.
Адкрылася ў верасні 1919 г. на аснове консульства БНР у Рызе, кіраўніком прызначаны Канстанцін Езавітаў, вайсковым райцам Павел Вент, сакратаром Янка Чарапук. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні 1919 пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тампэрэ). Таксама місія мела свае прэс-бюро. 5 лістапада 1919 урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. 1920 па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя «Бацькаўшчына».
Місія дзейнічала да 1 лютага 1921. Рапарты місіі захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).
[правіць] Літаратура
- Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений, 2006 — № 1.
