Вайсковыя могілкі, Мінск
Вайсковыя могілкі Мінска з'яўляюцца, нараўне з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых некропаляў у межах горада, дзе свой апошні спачын знаходзілі шматлікія выбітныя людзі Беларусі. Размешчана ў Савецкім раёне горада, па адрасе: вул. Казлова, 11.
Гісторыя [правіць]
Гісторыя ваенных могілак у Мінску пачынаецца ў 40-х гадах XIX стагоддзя — першы аб'ект такога тыпу знаходзіўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. Пад канец стагоддзя некропаль быў перапоўнены, і ў 1895 было прынята рашэнне аб яго закрыцці.
Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваны побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войскаў.
Урачыстае асвячэнне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павел Багдановіч. Была пачата праца па будаўніцтву каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэннем было ўзвядзенне каменнага праваслаўнага храма, прысвечанага ахвярам руска-турэцкай вайны.
У 1917-м могілкі перайшлі ў рукі дзяржавы і сёння з'яўляюцца ўласнасцю горада.
Вядомыя людзі [правіць]
На могілках пахаваныя Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Усевалад Ігнатоўскі, Іван Пуліхаў, аўтар музыкі дзяржаўнага гімна Беларусі Нестар Сакалоўскі. Тут размяшчаюцца таксама брацкія магілы воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за Мінск у ліпені 1944.
У Сеціве [правіць]
| Могілкі Мінска | |
|---|---|
| Дзеючыя |
Заходнія1 • Калодзішчы1 • Міханавічы1 • Мінскі крэматорый1 • Паўночныя-31 |
| Абмежавана дзеючыя |
Усходнія • Дворышча • Кальварыйскія • Козыраўскія • Лошыца • Малы Трасцянец • Масюкоўшчына • Паўночныя-11 • Паўночныя-2 • Пятроўшчына • Сухараўскія • Уручча • Чарнігаўскія • Чыжоўскія • Цна1 |
| Закрытыя |
Вайсковыя • Брылеўскія (Дружба) • Чырвоная Слабада • Крупца (Піянерскія) |
| Знішчаныя |
Залатагорскія • Старажоўскія (Пярэспінскія) • Брацкія2 • Лютэранскія • Татарскія • Шпітальныя • Шпітальныя |
| 1Па-за межамі горада • 2Адноўлены як мемарыял | |