Вакзал Келеці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вакзал Келеці
Keleti pályaudvar 2014

Вакзал Келеці (венг.: Keleti pályaudvar — «Усходні вакзал») — найбуйнейшы з трох чыгуначных вакзалаў Будапешта нароўні з Ньюгаці і Дэлі. Вакзал размяшчаецца ў Пешце ў VIII-м раёне на плошчы Бараша (венг.: Baross tér). Побач знаходзіцца станцыя метро «Келеці паяўдвар».

Будынак вакзала пабудаваны ў стылі неарэнесансу ў 18811884 гадах. Фасад упрыгожваюць скульптуры вынаходнікаў Джэймса Уата і Джорджа Стэфенсана. На момант свайго адкрыцця вакзал лічыўся адным з самых сучасных вакзалаў Цэнтральнай Еўропы і быў абсталяваны электрычным асвятленнем. Рэстаўрацыя вакзала праходзіла ў 1998 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]