Вакх, Мікеланджэла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Michelangelo Bacchus.jpg
Мікеланджэла
Вакх, 1497
італ.: Bacco
Мармур.
Вышыня: 203 см
Барджэла, Фларэнцыя

Вакх (італ.: Bacco; таксама — П'яны Вакх[1]) — мармуровая скульптура, якая адлюстроўвае бога віна Вакха. Гэты твор быў створаны Мікеланджэла ў 1497 годзе па замове кардынала Рафаэля Рыярыа.

Уільям Уолес назваў статую « Першым шэдэўрам» Мікеланджэла[2].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Замову на статую Мікеланджэла атрымаў 4 ліпеня 1496 года, паколькі кардынал хацеў пашырыць сваю калекцыю антычных скульптур. Аднак вядома, што Рыярыа адмовіўся ад завершанага твора, і скульптуру набыў банкір Якопа Галі, сады якога былі размешчаны каля Палацца Канчэлерыя. Кандзіві памылкова адмаўляў факт замовы кардыналам статуі[3], але ў 1981 годзе гэта было пацверджана даследчыками[4].

У 1572 годзе статую набылі Медычы і перавезлі ў Фларэнцыю.

Зараз статуя знаходзіцца ў музеі Барджэла ў Фларэнцыі[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мартэн ван Хемскерк. Сады дому Галі
(каля. 1532-1535)

Гэтая двухметровая скульптурная група прызначана для кругавога агляду. Мікеланджэла адлюстраваў п'янага бога віна, якога суправаджае сатыр. Здаецца, што Вакх гатовы ўпасці наперад, ён хістаецца, але захоўвае раўнавагу, адхіляючыся назад. Позірк бога звернуты на чару з віном, і ён здаецца занадта закаханым у свой ​​уласны дар чалавецтву[2]. Мышцы спіны выглядаюць напружанымі, але расслабленыя мышцы жывата і сцёгнаў дэманструюць фізічную, а значыць, і духоўную слабасць. Мікеланджэла дамогся ўражання няўстойлівасці без кампазіцыйнай неўраўнаважанасці, якая магла б парушыць эстэтычны эфект.

На малюнку нідэрландскага мастака Мартэна ван Хемскерка (зробленым каля 1532-1535) у статуі ўжо не хапае рукі з кубкам і пеніса. Толькі рука была адноўлена ў пачатку 1550-ых.

У біяграфічным рамане К. Шульца « Камень і боль» гэтая скульптура называецца « душой віна»:

" (...) Захмялелы бог голы і ўсміхаецца з весялосцю, вітае, разумее, пагаджае, суцяшае і супакойвае, з душой віна на вуснах, з душой віна, разлітай па ўсім яго гладкім, мякка выгнутым целе[6] "

На думку Віктара Лазарава, Вакх - «найменш самастойная з прац Мікеланджэла», так лёгка чытаецца ўплыў антычнай пластыкі[7].

Зноскі

Для далейшага чытання[правіць | правіць зыходнік]

  • Edgar Wind. Pagan Mysteries in the Renaissance. London, 1958, p. 147 —157 (ch. 12: A Bacchic Mystery by Michelangelo)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Вазарі Д. Життєписи найславетніших живописців, скульпторів та архітекторів = італ.: Le Vite de’piu eccelenti Pittori, Scultori e Architetti — К.: Мистецтво, 1970. — С. 296 —429, 497 —507. — 520 с.
  • Эрпель Фриц. Микельанджело / Пер. с нем. Сергея Данильченко — Берлин: Хеншель, 1990. — 72 с. — ISBN 3-362-00044-4. (руск.) 
  • Микеланджело. Поэзия. Письма. Суждения современников / сост. В. Н. Гращенков — М.: Искусство, 1983. — 451 с. (руск.) 
  • Роллан Ромен. Жизнь Микеланджело // Жизни великих людей: Пер. с франц. В. Курелла. — М.: Известия, 1992. — С. 71 —197. — ISBN 5-206-00351-4. (руск.) 
  • Шульц Карел. Камінь і біль: роман / З чес. пер. Д. Андрухів — К.: Юніверс, 2006. — 688 с. — ISBN 966-8118-23-5.
  • Eric Scigliano. Michelangelo's Mountain: The Quest For Perfection In The Marble Quarries Of Carrara — Simon and Schuster, 2005. — 352 с. (англ.) 
  • William Wallace. The Treasures of Michelangelo — Andre Deutsch, 2010. — ISBN 978-0-233-00253-8. (англ.)