Валаам, вяшчун
Валаам — паводле біблейскага падання — месапатамскі вяшчун.
Паводле Бібліі, Валаам, спакушаны багатымі дарамі, пагадзіўся прыняць прапанову маавіцянскага цара Валака — магічнымі сродкамі перашкодзіць пранікненню яўрэяў у Палесціну, нягледзячы на перасцярогу і ўнушэнне з неба. Аднак задума Валака не здзейснілася. Калі пасля багатага піру вяшчун быў выведзены на гару, з якой добра бачыў ізраільцян, каб праклясці іх і забяспечыць маавіцянам перамогу, кожны раз з яго вуснаў замест пракляцця зрывалася велічнае благаслаўленне «богам абранага народа». Валаам загінуў у час агульнага вынішчэння ізраільцянамі маавіцян.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 159.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.159. ISBN 5-343-00151-3.
|
|
|
|---|---|
| Прарокі ў Пяцікніжжы | Ной • Евер • Валаам • Іаў • Аўрам • Сара • Ісак • Якаў • Майсей • Аарон • Марыя • Ісус Навін • Фінеес |
| Прарокі ў Эпоху Судзяў і аб'яднанага царства |
Дэвара • Ілій • Ганна • Самуіл • Давыд • Саламон • Гад • Нафан • Ахія Сіламлянін |
| Пісьмовыя прарокі | |
| Вялікія прарокі | Езекііль • Ерамія • Ісайя, прарок • Данііл |
| Меншыя прарокі | Авакум • Аўдзей • Агей • Амос • Захарыя • Іаіль • Іёна • Малахія • Міхей • Навум • Асія • Сафоній |
| Іншыя прарокі Ізраіля і Іўдзеі | |
|
|
|
