Валаконніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валаконніца
Inocybe obscura 20061015w.jpg
Inocybe obscura
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Inocybe (Fr.) Fr. 1863

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   71953

Валаконніца (Inocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства павуціннікавых.

Шапка канічная, званочкавая з бугарком або шыроказваночкавая ці амаль распасцёртая, у маладых грыбоў серабрыста-белая, жоўта-бураватая або шэра-карычневая з лусачкамі, у старых (валаконніца земляная) ружаватая ці крыху фіялетавая. Мякаць белая або бураватая. Пласцінкі амаль свабодныя. Ножка цыліндрычная, белая ці аднаго колеру з шапкай.

На Беларусі пашыраны валаконніца земляная, валаконніца канічная, валаконніца грабеньчатая. Растуць у лясах, хмызняках, каля дарог у маі — верасні.

Усе віды неядомыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валаконніца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.