Валдзіс Затлерс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Валдзіс Затлерс

Ва́лдзіс За́тлерс (Valdis Zatlers) — урач-траўматолаг, сёмы прэзідэнт Латвіі (абавязкі якога выконвае з 8 ліпеня 2007 года).

Нарадзіўся 22 сакавіка 1955 г. у Рызе. У 1979 годзе закончыў Рыжскі медыцынскі інстытут (сёння — Латвійская медыцынская акадэмія). Працаваў траўматолагам-артапедам у рыжскай бальніцы №2, у якой з 1985 году ўзначальваў аддзяленне траўматалогіі. З 1994 году Затлерс перайшоў на месца дырэктара ў бальніцу траўматалогіі і артапедыі, дзе і працаваў да свайго абрання на пасаду прэзідэнта Рэспублікі.

Затлерс - заснавальнік Латвійскай асацыяцыі артраскапіі (быў таксама яе прэзідэнтам), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта і прэзідэнта (з 2003) Латвійскай асацыяцыі траўматалогіі і артапедыі. У красавіку 2007 году Затлерс быў узнагароджаны Ордэнам Трох Зорак IV ступені.

На пасаду прэзідэнта Латвіі быў намінаваны 22 мая 2007 года кіруючай парламенцкай кааліцыяй у якасці незалежнага кандыдата. У выбарах, якія адбыліся 31 мая, Затлерс перамог з колькасцю 58 галасоў «за» і 40 «супраць».

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах