Валенсійскі заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валенсійскі заліў

Валенсі́йскі залі́ў (ісп.: Golfo de Valencia) — заліў на захадзе Міжземнага мора, частка Балеарскага мора, які абмывае ўсходнія берагі Іспаніі. Крайнія кропкі: на поўдні — мыс дэ ла Наа блізу Алікантэ, на поўначы — мыс Тартоса у дэльце Эбра. Даўжыня — 42,5 км, шырыня — 144 км, глыбіня — да 500 м. Сярэднегадавая тэмпература вады — +18 °C. Салёнасць — 37 ‰. Прылівы змешаныя, вышынёй да 0,1 м. Заліў падзелены напалам нулявым мерыдыянам.

Даўжыня берагавой лініі — 400 км. Берагі нізінныя і пяшчаныя, прысутнічаюць балоты. Раён валенсійскага заліва падвергнуўся нядаўняму апусканню.[1] У заліў ўпадае некалькі рэк, галоўнай з якіх з'яўляецца Хукара. Перад узбярэжжам вобласці Кастэльён-дэ-ла-Плана размешчаны архіпелаг астравоў Калумбрэтэс.

Асноўныя парты — Валенсія, Гандзія, Кастэльён-дэ-ла-Плана, Сагунта. Заліў шчыльна заселены, вялікая частка ўзбярэжжа забудавана жылымі раёнамі і курортнымі зонамі. Найбуйнейшымі курортнымі зонамі з'яўляюцца Коста-Бланка і Коста-дэль-Асаар, якія ўключаюць такія курорты, як Агілас, Алікантэ, Альтэа і Картахена. Нягледзячы на гэта, існуюць таксама і ізаліраваныя бухты, на прыклад, у раёне Дэніі і Пеньісколы.

Дзякуючы нізінным і урадлівым землям, узбярэжжа спрыяльна для сельскай гаспадаркі. Пераважнымі культурамі з'яўляюцца рыс, цытрусавыя і проса.

Зноскі