Валерый Васільевіч Сліўкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Васільевіч Сліўкін
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1945(1945-06-08) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці географ, краязнавец
Месца працы
Альма-матар

Валерый Васільевіч Сліўкін (нар. 8 чэрвеня 1945, Ліда) — беларускі географ, краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1968) і аспірантуру пры МДУ (1971), абараніўшы кандыдацкую дысертацыю. Кандыдат геаграфічных навук.

Працаваў выкладчыкам у Казахскім універсітэце, у геалагічных арганізацыях на Далёкім Усходзе, у Магаданскай вобл. і Казахстане. У 1982 годзе вярнуўся ў Ліду. Працаваў ва ўстановах будаўніцтва і ў бізнесе, з 1998 г. старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

У 1997 годзе разам з С. Суднікам арганізаваў выданне часопіса «Лідскі летапісец». Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Лідчыны. Піша па-руску, усе яго тэксты па-беларуску надрукаваны ў перакладзе С. Судніка.

Пасля 31-га нумара «Лідскага летапісца» Сліўкін не меў ніякага дачынення да выдання часопіса і толькі фармальна лічыўся яго выдаўцоў. Часам рэдактар часопіса С. Суднік друкаваў пераклады яго артыкулаў з рускай мовы. З сярэдзіны 2000-х гг. Сліўкін пачаў імкліва пераходзіць у лагер заходне-русаў і ўсе часцей у сваіх артыкулах выказваць антыбеларускія думкі і рабіць адпаведныя высновы.

Да 2021 года выйшла 94 нумары «Лідскага летапісца». Пасля выхада 94-га нумара часопіса, у кастрычніку 2021 года, паводле ліста Валерыя Сліўкіна Міністэрства інфармацыі анулявала Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдання, але часопіс працягвае выхад[1].

Зноскі