Валерый Станіслававіч Мянжынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Мянжынскі)
Валерый Станіслававіч Мянжынскі
Дата нараджэння 29 снежня 1954(1954-12-29) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археограф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1988)
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валерый Станіслававіч Мянжынскі (нар. 29 снежня 1954, Віцебск) — беларускі гісторык, археограф. Спецыяліст па Метрыцы ВКЛ, выдавец кніг Метрыкі. Кандыдат гістарычных навук (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1976 года выкладаў у тэхнічным вучылішчы. У 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1981 года пачаў працаваць у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1983—1984 гадах малодшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1984—1987 гадах скончыў вочную аспірантуру Інстытута гісторыі СССР АН СССР, пазней таксама праходзіў стажыроўку.

У 1988 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальнае землеўладанне ў Беларусі ў другой чвэрці XVI ст. (па матэрыялах кніг запісаў Літоўскай Метрыкі)» (навуковы кіраўнік — д.г.н. Г. Л. Харашкевіч).

У 1988—1991 гг. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму; 1992—1999 гг. навуковы супрацоўнік, 2000—2005 гг. старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук; 2005—2013 гг. старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, з 2014 г. старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

З 2001 г. — выкладае ў БДУ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 50 навуковых публікацый. Даследуе гісторыю Метрыкі ВКЛ, гісторыю землеўладання і дваранскага саслоўя ВКЛ. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — Метрыка ВКЛ. У 2000—2015 гг. апублікаваў Кнігі Метрыкі ВКЛ з раздзела Кніг запісаў, паводле архіўных адзінак захавання ў РДАСА (г. Масква) №: — 28, 30, 42, 43, 46. Падрабязней гл. ніжэй.

Падрыхтаваў да выдання пяць кніг Метрыкі ВКЛ
  • Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). Кніга запісаў 28 / Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навуковы апарат — Валеры Мянжынскі, прадметны паказальнік — Уладзімір Свяжынскі — Мн., 2000. — 312 с. : іл. 8 — ISBN 985-6374-10-3
    • Электронная версія — «Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга запісаў 28 (1522—1552 гг.).» — Мн.; Атэнеум, 2000. (калекцыя «Помнікі», Т.1). — 312 с. іл. 8.
  • Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 43 (1523—1560). Кніга запісаў 43 / Пад рэд. Валерыя Мянжынскага. — Мн., 2003. — 167 с.
  • Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 46 (1562—1565). Кніга запісаў 46 (копія канца XVI ст.) / Падрыхтаваў В. С. Мянжынскі. — Мн., 2006. — 280 с.
  • Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.) Кніга запісаў № 30 (копія канца XVI ст.) / Падрыхтаваў В. С. Мянжынскі. — Мн., 2008. — 386 с.
  • Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.) Кніга запісаў № 42 (копія канца XVI ст.) / Падрыхтаваў В. С. Мянжынскі. — Мн., 2015. — 190 с.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Менжинский В. С. Структура феодального землевладения в Великом княжестве Литовском: по материалам Переписи войска 1528 г.// История СССР. — 1987. — № 3. — С. 164—178.
  • Менжинский В. С. Оформление прав на землю в Белоруссии в первой половине XVI в.: по материалам книг Записей Литовской Метрики. // Аграрный строй в феодальной России. XV—начало XVIII в. Сб. статей. — М., 1986. — С.65—83.
  • Менжинский В. С. Книга записей Метрики Великого княжества Литовского № 17 как источник по социально-экономической истории Белоруссии и Литвы// Книга в Белоруссии. — Мн., 1988. — С. 89—98.
  • Менжинский В. С. Копийная книга записей Метрики Великого княжества Литовского № 25 и история белорусского землевладения первой половины XVI в.// Исследования по истории Литовской Метрики. Вып.2. -М., 1989. — С. 185—195.
  • Менжинский В. С. Документальный состав книг записей Литовской Метрики за 1522—1552 гг.// Литовская Метрика: Исследования 1988 г. — Вильнюс: «Academia». − 1992. — С. 46—70.
  • Мянжынскі В. С. Метрыка Вялікага княства Літоўскага як крыніца па гісторыі землеўладання Беларусі: першая палавіна XVI ст.// Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1987. — № 2. — С.68—74.
  • Мянжынскі В. С. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. // францыск Скарына і яго час. Мн., БелСЭ, 1988. — С. 418.
  • Менжинский В. С. Феодальное землевладение в Западной Белоруссии во второй четверти XVI в. (по материалам книг Литовской Метрики). // Крестьяне и сельское хозяйство России в XIV—XVIII веках.-- Москва, 1989. — С. 24—42.
  • Мянжынскі В. С. Дыпламатычныя дакументы кнігі Метрыкі ВКЛ № 28 // Беларусь і свет: Альманах. Том 2. — Мінск, 2000. — С. 15—21.
  • Мянжынскі В. С. Праект падрыхтоўкі і выдання кніг Метрыкі ВКЛ у Беларусі // Історіографічні та джерелознавчі проблеми історіі Украіни: образи науки. Міжвузівський збірник наукових праць. — Дніпропетровськ, 2000. — С. 240—244.
  • Мянжынскі В. С. Першыя пісьмовыя ўзгадкі пра вёску Варанцэвічы // Древнему Друцку 1000 лет: Материалы к научно-практической конференции. — Витебск, 2001. — С. 45—50.
  • Мянжынскі В., Дзярновіч А. Шляхта і яе земельныя ўладанні ў Ашмянскім (Ошменским) павеце ў першай палове XVI ст. (паводле Кнігаў № 12-31 Метрыкі ВКЛ) // METRICIANA. Исследования и материалы Метрики Великого Княжества Литовского. Т.1. — Мн., 2001. — С. 46-108.
  • Мянжынскі В. Пацвярджальны прывілей 1552 г. гораду Менску на Магдэбургскае права // METRICIANA. Исследования и материалы Метрики Великого Княжества Литовского. Т.1. — Мн., 2001. — С. 137—144.
  • Мянжынскі В. Пачатак комплекснай публікацыі Метрыкі ВКЛ ва Украіне (выданне Кнігі № 220 Валынскай Метрыкі за 1652—1673 гг.) // METRICIANA. Исследования и материалы Метрики Великого Княжества Литовского. Т.1. — Мн., 2001. — С. 157—162.
  • Мянжынскі В. Дакументы па гісторыі беларускіх татар у Кнігах запісаў Метрыкі ВКЛ № 28, 30, 43 // Іслам і Умма (абшчына) татар-мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы на мяжы тысячагоддзяў: Матэрыялы VI міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. — Мінск. — 2001. — С. 41-47.
  • Мянжынскі В. С. «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» // Кантакты і Дыялогі. Беларуска-Літоўскае культурнае ўзаемадзеянне. Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь. — 2001. — № 9—10 (68—69). — С. 49—50.
  • Мянжынскі В. С., Несцяровіч Ю. У. «Канфірмацыі гаспадара і вышэйшых устаноў Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага» як намінальная публікацыя // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. — Мн., 2001. — С. 279—287.
  • Мянжынскі В. С., Несцяровіч Ю. У. Канфірмацыйны ліст караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, інфлянцкага і іншых зямель ад 15 красавіка 1546 г.// Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 3. — Мн., 2002. — С. 179—184.
  • Мянжынскі В. С. Да гісторыі ўкраінскіх замкаў 40-х гг. XVI ст.// Дніпропетровський історико-археографічний збірник. Вип. 2. — Дніпропетровськ, 2001.- С. 478—500.
  • Мянжынскі В. С. Дакументы сведчаць // Памяць: Гіст. — дакум. хроніка Полацка. Мн.: БелЭн, 2002. С. 137—139, 152—153.
  • Мянжынскі В. С. Звесткі па гісторыі Браслаўшчыны першай паловы XVI ст. у кнігах Метрыкі ВКЛ. // Браслаўскія чытанні 2003: Браслаў, 2003. — С.74-76.
  • Менжинский В. С. Метрика Великого княжества Литовского в трудах А. Л. Хорошкевич // От феодальной Руси к России нового времени: Сборник статей: К 70-летию Анны Леонидовны Хорошкевич / Сост. А. В. Юрасов; отв. ред. В. Л. Янин. — М.: Наука, 2003. — С.449—453.
  • Мянжынскі В. С. Асноўныя публікацыі і даследчыя працы па Метрыцы ВКЛ у Беларусі за 1990—2001 гг. // METRICIANA. Исследования и материалы Метрики Великого Княжества Литовского. Т.2. — Мн., 2003. — С.164—181.
  • Мянжынскі В. С. Дакументы з Метрыкі ВКЛ у серыі кніг «Памяць» — гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі канца 80-х — 90-х гг. ХХ ст. // METRICIANA. Исследования и материалы Метрики Великого Княжества Литовского. Т.2. — Мн., 2003. — С.182—203.
  • Мянжынскі В., Дзярновіч А. Шляхта, іншыя землеўласнікі і землеўладальнікі ды іхныя зямельныя ўладанні у Берасцейскім, Камянецкім і Кобрынскім паветах у другой палове XV — першай палове XVI ст. (паводле Кнігаў № 12—33 Метрыкі ВКЛ) // METRICIANA. Исследования и материалы Метрики Великого Княжества Литовского. Т.3. — Мн., 2004. — С. 57-196.
  • Мянжынскі В. С. Дакументы па гісторыі Беларусі ў кнізе Метрыкі ВКЛ № 46 // Беларускі археаграфічны штогоднік. Мн., 2004, Вып. 5. — С. 242—256.
  • Мянжынскі В. Святары, магнаты і прыкметная шляхта кнігі Метрыкі ВКЛ № 30 // Актуальныя пытанні вывучэння і выдання Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 11 — 12 лістапада 2003 г.).- Мн., 2005. — С. 90 — 104
  • Мянжынскі В. С., Несцяровіч Ю. У. Распарадчыя дакументы («лісты») Жыгімонта Аўгуста ў кнізе Метрыкі ВКЛ 30 // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8. Мн., 2007. С. 166—182.
  • Мянжынскі В,С. Матэрыялы з Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, апублікаваныя М. Ф. Спірыдонавым у серыі кніг «Памяць» — гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі. // Памяць стагоддзяў на карце Айчыны: зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. Р. А. Аляхновіч, А. І. Груша, А. Б. Доўнар.- Мн.: Бераруская навука, 2007. С. 389—396.
  • Мянжынскі В. С. Дакументы Валовічаў у кнізе Метрыкі ВКЛ № 49 // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV—XVIII стст. / склад. А. М. Янушкевіч; рэд. А. І. Шаланда. — Медысонт, 2014. С. 369—381.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • МЯНЖЫНСКІ Валерый Станіслававіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
  • Мянжынскі Валерый Станіслававіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн.2: Дадатак / Беларус. Энцыкл. Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мінск, БелЭн, 2003.- С. 416.
  • Менжинский В. С. // А. А. Шнейдер «Моя Толочинщина: страницы истории» / под ред. А. Л. Петрашкевича.- Мн.: Бизнесофсет, 2005.- С.153.
  • Валеры С. Мянжынскі / Valery S. Mianžynski // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том III. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2004. — С. 295.
  • Менжинский Валерий Станиславович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. 2006 / Под ред. И. В. Чекалова. Мн.: Энциклопедикс, 2006.- С.249-250.
  • Мянжынскі Валерый Станіслававіч // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиограф.справ.- Мн.: Белар. наука, 2007.- С.265.
  • Менжинский Валерий Станиславович // Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008 гг.): библиогр. справ./ Корзенко Г. В. (и др.) Нац.акад.наук Беларуси, Ин-т истории.- Минск: Беларуская наука. 2008. — С.253-254.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.