Валерый Міхайлавіч Дзідзюля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Міхайлавіч Дзідзюля
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 студзеня 1970(1970-01-24) (54 гады)
Месца нараджэння
Краіна СССР, Беларусь, Расія
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, кампазітар, прадзюсар
Інструменты гітара, грэчаская бузука
Жанры фламенка, народны, танцавальны, фолк, ф’южн, нью-эйдж
Калектывы Алые Зори, Белыя Росы, ДиДюЛя
Супрацоўніцтва Іосіф Прыгожын, Аўраам Русо, Дзмітрый Малікаў, Крысціна Арбакайтэ, Ала Духава і балет «Тодэс», Андрэй Канчалоўскі, Ірына Слуцкая, Ірына Чашчына, Аляксей Балабанаў, Аляксей Калмагораў, Джо Лін Цёрнер
Лэйблы Nox Music, Artur Music, Квадро-диск
didula.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вале́рый Міха́йлавіч Дзідзю́ля (нар. 24 студзеня 1969, Гродна) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца. Выконвае фолк-музыку і музыку ў жанры фламенка. Лідар гурту «ДиДюЛя».[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першую гітару Валерый атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «эксперыментаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вяселлях. Пазней быў прыняты ў якасці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструментальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазней у кааператыўным рэстаране.

Пасля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысёрскай працай у гродзенскім ансамблі песні, музыкі і танца «Белыя Росы», дзе выконвалася, спявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыву Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Еўропе — у Іспаніі, Італіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Германіі.[2] У Іспаніі ён пазнаёміўся са стылем фламенка — іспанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.

Праз некаторы час Валерый даведаўся аб конкурсе маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачанні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў з Дзімам Куракулавым. Пройдучы адборачны тур яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазіцый, Валерый прайшоў і наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо там ён пазнаёміўся з прафесійнымі рэжысёрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валерыя сыграў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар.

Валерый Дзідзюля з’яўляецца прадзюсарам класічнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раннім узросце.

Группа ДиДюЛя[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе ДиДюЛя сабраў групу музыкаў і пачаў гастролі па Расіі [3] і ЗША.[4]

У склад групы ДиДюЛя ўваходзяць: перкусіяністы (Міхаіл Друмберг і Андрэй Атабекаў), клавішныя (Хайбула Магамедаў), бас (Філіп Барадзін) і духавыя інструменты (Valery Skladanny and Ramil Mulikov).[2]

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе Валерый развёўся з Яўгеніяй Дзідзюляй, якая заявіла, што прычынай разводу стаў хатні гвалт з боку мужа[5].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2000 — Фламенко (Audio CD)
  • 2002 — Дорога в Багдад (Audio CD)
  • 2004 — Легенда (Audio CD)
  • 2006 — Пещерный город Инкерман (Audio CD)
  • 2006 — Цветные сны (Audio CD)
  • 2007 — Музыка неснятого кино (Audio CD)
  • 2010 — Аромат (Audio CD)
  • 2012 — Орнаментальный (Audio CD)
  • 2013 — Однажды сегодня (Audio CD+DVD)
  • 2017 — Аквамарин (Audio CD)
  • 2019 — Седьмое чувство (Audio CD)

Канцэртныя альбомы і відэазапісы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — Live in Moscow (Audio CD, DVD)
  • 2009 — Live in Saint Petersburg (DVD+2CD)
  • 2009 — Дорогой шести струн (фільм пра гурт, DVD)
  • 2013 — Live in Kremlin (2DVD+3CD)

Зноскі

  1. Якубовская, Анжела. Интервью с музыкантом, композитором, уникальным гитаристом ДиДюЛей. Правда.Ру (29 мая 2013).
  2. а б Биография Валерий ДиДюЛя. www.peoples.ru.
  3. The concert of Belarus guitarist Valery Didula was sold out in Penza (англ.). penzanews.ru. Праверана 14 лютага 2020..
  4. – Russian Guitar Virtuoso to Perform in New York (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2020. Праверана 13 лютага 2020.
  5. Жонка Дзідзюлі падае на развод з-за хатняга гвалту. Інтэрмедыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]