Валерый Міхайлавіч Холад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Міхайлавіч Холад
Дата нараджэння 8 лютага 1937(1937-02-08) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Валерый Міхайлавіч Холад (8 лютага 1937, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар біялагічных навук (1974). Прафесар (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959). Працаваў ветэрынарным урачом у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, з 1960 г. працуе ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, асістэнт, дацэнт, з 1966 г. загадчык кафедры хіміі.

Даследуе праблемы клінічнай біяхіміі сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар больш як 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Бялкі сывараткі крыві ў клінічнай і эксперыментальнай ветэрынарыі», «Даведніка па ветэрынарнай біяхіміі», атрымаў 2 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]