Валерый Сцяпанавіч Уткін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Сцяпанавіч Уткін
руск.: Валерий Степанович Уткин
Дата нараджэння 1 студзеня 1922(1922-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (22 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
медаль
Сувязі С. Р. Дрынь

Валерый Сцяпанавіч У́ткін (1 студзеня 1922, сяло Алёшына, Разанская вобласць — 25 чэрвеня 1944, каля вёскі Святое Возера (Рагачоўскі раён)) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (23.08.1944, пасмяротна).

Нарадзіўся ў сяле Алёшына (зараз у Сасаўскім раёне Разанскай вобласці Расіі). Скончыў інструментальна-зварачны тэхнікум і працаваў зваршчыкам на чыгуначнай станцыі ў Маскоўскай вобласці. У чэрвені 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Камандзір стралковай роты 740-га стралковага палка (217-я стралковая Унечская Чырванасцяжная дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант В. Уткін вызначыўся ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі. 25 чэрвеня 1844 г. у баях каля вёскі Святое Возера Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. У час адбіцця контратакі праціўніка, якую падтрымлівалі 5 самаходных артылерыйскіх установак «Фердынанд», В. С. Уткін разам з чырвонаармейцам С. Р. Дрынь са звязкамі процітанкавых гранат кінуліся пад самаходную ўстаноўку і ўзарвалі яе. Астатнія САУ павярнулі назад.

Першапачаткова В. С. Уткін быў пахаваны на могілках у вёсцы Калатоўка Рагачоўскага раёна, у 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў Рагачове. На магіле помнік.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 284. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]