Валеры Леванеўскі
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Вале́ры Станісла́вавіч Леване́ўскі (руск.: Вале́рий Станисла́вович Левоне́вский, англ.: Valery Levaneuski, польск.: Walery Lewoniewski) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітычны зняволены. Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязнем сумлення [1].
Змест |
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся 15 жніўня 1963 г. у горадзе Гродна ў шматдзетнай сям'e.[2]
1979 г. — кандыдат у майстры спорту па боксе.
1980 г. — пачаў працоўны шлях з працы слесарам механічных майстэрняў.
1980—1982 гг. — служба ў СА, выдатнік Савецкай і Балгарскай Арміі.
1985—1991 гг. — рэгуліроўшчык радыё апаратуры, слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, інжынер на прадпрыемствах г. Гродна.
1991 г. — зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам. Кіраваў Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем па абароне правоў падаткаплацельшчыкаў, спажыўцоў і аўтааматараў, Гарадзенскім Інфармацыйна-прававым цэнтрам, Гарадзенскім цэнтрам па абароне правоў спажыўцоў.
З 1996 года ўзначальвае страйкавы камітэт (страйкам) прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатар масавых акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь, за што прыцягваўся да арыштаў, штрафных санкцый і судовым пераследам. Заснавальнік і галоўны рэдактар рэспубліканскага бюлетэню «Прадпрымальнік» [3]. Неаднаразова прымаў удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовых і рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады. Ва ўсіх выпадках адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах.[4][5]
У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь[6]. Зняў сваю кандыдатуру [7][8] з-за зменаў у працэсе выбараў заканадаўства (Дэкрэт № 20 2001 [9])
2004—2006 гг. — адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, c канфіскацыяй маёмасці, па арт. 368, ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Цалкам адбыў двухгадовы тэрмін зняволення і вызваліўся 15-га мая 2006 года.[1]
[правіць] Крымінальная справа
Напярэдадні 1 мая 2004 года ў г. Гродна распаўсюджваліся ўлёткі, у якіх В. Леванеўскі запрашаў гараджан прыняць удзел у санкцыянаваны мітынгу 1 мая. Ва ўлётцы таксама змяшчаўся наступны тэкст:[10]
прыйдзі і скажы, што ты супраць, каб за твой кошт «хто-та» ездзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненне
Паколькі было вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў адпачынак у Аўстрыі пракуратура Беларусі пасля расцаніла гэта як публічную абразу прэзідэнта
1 мая 2004 года Леванеўскі меў намер прыняць удзел у санкцыянаванай уладамі дэманстрацыі ў Гродна, але раніцай Валерый быў затрыманы на выхадзе з дому, дзе ён пражывае. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў мясцовае аддзяленне міліцыі, і, забраўшы грошы і пашпарт, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень раніцай былі затрыманыя дзеці Леванеўскага, якіх праз некалькі гадзін выпусцілі з аддзялення міліцыі.[11]
3 мая 2004 года на 15 сутак арышту быў асуджаны Валеры Леванеўскі. У парушэнне закона судзілі не ў судзе, а ў камеры ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) [12]
3 мая 2004 года за актыўны ўдзел у мітынгу (1 мая) на 13 сутак арышту быў асуджаны Уладзімір Леванеўскі — сын Валерыя Леванеўскага.[12]
7 мая 2004 года супрацоўнікі КДБ і АМАПа выламаны ўваходныя дзверы, уварваліся ў кватэру В. Леванеўскага. Ператрус доўжыўся шэсць гадзін. У кватэры была канфіскаваная ўся аргтэхніка, шмат дакументаў, каштоўныя рэчы.[12][13][14]. Супрацоўнікі КДБ прымушалі непаўнагадовую дачку Леванеўскага даваць паказанні супраць свайго бацькі.[15]. У гэты і наступныя дні супрацоўнікі КДБ і міліцыі праводзілі ператрусы ў сваякоў Леванеўскага, а таксама ў офісах грамадскіх арганізацый, якія на думку спецслужбаў маглі быць датычныя да справы «Абраза прэзідэнта».
14 мая 2004 года — за дзень да заканчэння 15 сутак арышту, Леванеўскаму падаўжаюць на 3 дні тэрмін затрымання.
18 мая 2004 года — Леванеўскаму было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 368 (ч. 2) Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Публічная абраза прэзідэнта РБ здзейснены асобай, якая раней была судзіма за абразу або паклёп альбо злучэнне з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства». Валерый з ІЧУ быў змешчаны ў СІЗА на 2 месяцы [16].
4 чэрвеня 2004 года — упершыню з моманту арышту (1 мая 2004 года) В. Леванеўскага дазволілі сустрэцца з жонкай у СІЗА.[17].
12 ліпеня 2004 года — Леванеўскаму падаўжаюць арышт яшчэ на месяц [18].
21 ліпеня 2004 года — жонка Леванеўскага звярнулася да прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка з скаргамі на ўмовы ўтрымання мужа ў СІЗА.[19]
21 ліпеня 2004 года — супраць сына Уладзіміра ўзбуджаная крымінальная справа па ст.342 КК Беларусі — «арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу» (тэрмін арышту — да 3 гадоў) [20].
21 ліпеня 2004 года — Валеры Леванеўскі аб'яўляе галадоўку ў СІЗА [21].
27 ліпеня 2004 года — Леванеўскі спыніў галадоўку [22].
28 ліпеня 2004 года — з Валерыя Леванеўскага і ягонага сына знятыя абвінавачванні па ст.342 КК РБ [23].
1 жніўня 2004 года — Сяргей Шнураў («Ленінград») і Аляксандр Васільеў («Сплін») выступілі ў абарону Леванеўскага.[24]
16 жніўня 2004 года суд падоўжыў Леванеўскага тэрмін заключэння пад вартай яшчэ на 1 месяц.[25]
7 верасня 2004 года суд Ленінскага р-на г. Гродна (суддзя Дземчанка Д. В., дзяржаўны абвінаваўца Панасюк Э. Р.) прызнаў Васільева Аляксандра Аляксандравіча і Леванеўскага Валерыя Станіслававіча вінаватымі ў публічным абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства, і на падставе ч. 2 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і прысудзіў абодвух да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.[26]
16 верасня 2004 года Еўрапейскі Парламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму.[27]
[правіць] Сям'я
Жанаты, чацвёра дзяцей.
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Афіцыйны сайт 2
- Турма (зона). Аўтарскі праект былога палітвязня і вязня сумлення Валерыя Леванеўскага
- Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь
- Прэс-дасье Беларусі
- Прэс-партрэт ад Яндэкса
- В. Леванеўскі стаў пятым прэтэндэнтам, які добраахвотна адмовіўся ад барацьбы за прэзідэнцкае «крэсла»
- Еўрапарламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева, Міхаіла Марыніча і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму
- Оскорбивший Лукашенко объявил голодовку
- Судебный иск Валерия Левоневского к Департаменту исполнения наказаний Беларуси будет рассмотрен
- Предприниматели выйдут на Европейский Марш
- Валерий Левоневский: «Если хочешь сесть в тюрьму — приезжай в Беларусь» — интервью «Главреду»
- Валерий Левоневский: «В этом году мы проведем не менее десяти акций» — интервью Euramost
[правіць] Зноскі
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://amnesty.org.ru/node/781
- ↑ Аўтабіяграфія на афіцыйным сайце Леванеўскага В. С.
- ↑ Бюлетэнь «Прадпрымальнікі» (інтэрнэт-версія)
- ↑ Валерыю Леванеўскаму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты
- ↑ Комиссия Гродненского Северного избирательного округа отказала в регистрации инициативной группе Валерия Левоневского
- ↑ НА ПОСТ ПРЕЗИДЕНТА БЕЛАРУСИ ПРЕТЕНДУЮТ 25 ЧЕЛОВЕК
- ↑ ПРЕДСЕДАТЕЛЬ СТАЧКОМА ПРЕДПРИНИМАТЕЛЕЙ В.ЛЕВОНЕВСКИЙ ВЫБЫВАЕТ ИЗ ПРЕДВЫБОРНОЙ ГОНКИ — ИК «БелаПАН»
- ↑ В ПОДДЕРЖКУ ПОТЕНЦИАЛЬНОГО КАНДИДАТА В ПРЕЗИДЕНТЫ ВАЛЕРИЯ ЛЕВОНЕВСКОГО СОБРАНО 19 ТЫСЯЧ ПОДПИСЕЙ — ИК «БелаПАН»
- ↑ Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 г. № 20
- ↑ Беларусь: Валерий Левоневский и Александр Васильев попали в тюрьму за публикацию стихотворения
- ↑ Арестован Валерий Левоневский
- ↑ 12,0 12,1 12,2 В Гродно ищут поэта Чуковского — газета «Комсомольская Правда» в Белоруссии"
- ↑ Сотрудники КГБ и ОМОН взяли штурмом квартиру Валерия Левоневского (фото)
- ↑ Фоторепортаж с обыска квартиры Левоневского
- ↑ Тотальная «зачистка» в Гродно
- ↑ Меру стрымання для Леванеўскага пакінулі бязь зменаў — два месяцы ў СІЗА — Радыё Свабода
- ↑ Валерию Левоневскому впервые разрешили встретиться с женой
- ↑ Валер Леванеўскі будзе сядзець за кратамі да 15 жніўня
- ↑ Марина Левоневская: «Остановите расправу над моим мужем!»
- ↑ Новая крымінальная справа распачата ў Горадні супраць Валерыя Леванеўскага, ягонага сына й сям'і Васільевых — Радыё Свабода
- ↑ Валерий Левоневский объявил голодовку
- ↑ Валерий Левоневский прекратил голодовку
- ↑ Леванеўскага больш не абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага мітынгу
- ↑ Российские музыканты присоединились к акции «Международной Амнистии» в защиту узников совести в Белоруссии — Другие берега
- ↑ ВАЛЕРИЮ ЛЕВОНЕВСКОМУ ВНОВЬ ПРОДЛЕН СРОК ПРЕБЫВАНИЯ ПОД СТРАЖЕЙ — ИК «БелаПАН»
- ↑ Прысуд суда Ленінскага раёна г. Гродна
- ↑ Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента аб становішчы ў Беларусі на розных мовах
