Валынскае ваяводства, 1566—1795

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Валынскае ваяводства)
Перайсці да: рух, знайсці
Валынскае ваяводства, 1566—1795
Герб
Volyn. Волинь (1720).jpg
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Адміністрацыйны цэнтр Луцк
Ваяводы Ваяводы валынскія
Кашталяны Кашталяны валынскія
Плошча 38,3 тыс. км²
Валынскае ваяводства, 1566—1795 на карце
Час існавання 15661795

Валынскае ваяводства[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Луцк.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Ваяводская харугва была карычневага колеру з выявай Пагоні (або зямельнага гербу — простага белага крыжа) у белым полі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) на аснове Валынскай зямлі[2].

У 1569 годзе, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павета адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводства апынулася пад уладай Расійскай імперыі. У тым жа годзе са складу Валынскага вылучылі Уладзіміраўскае ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаванне.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Падзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзіміраўскі і Крэменецкі.

Ваяводскі соймік праводзіўся ў Луцку, там жа склікалася паспалітае рушэнне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзіміры і Крэменцы.

Мясцовая шляхта абірала шасцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

Ураднікі[правіць | правіць зыходнік]

У Сенаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Зноскі

  1. рус.: Воеводство Волынское; па-лацінску: Palatinatus Volhynensis, па-польску: Województwo wołyńskie
  2. 2,0 2,1 Валерый Пазднякоў. Валынскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 385.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]