Вальдэмар III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальдэмар III
Valdemar 3.
кароль Даніі
1326 — 1329
Папярэднік Крыстафер II
Пераемнік Крыстафер II

Нараджэнне 1314[1]
Смерць 1364[1]
Род Эстрыдсены
Бацька Эрык II[d][2]
Маці Адэльгейда фон Гольштэйн[d][2]
Жонка Рыхарда Шверынская[d]
Дзеці Генрых Шлезвігскі[d][2]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальдэмар III (дацк.: Valdemar 3., 13141364) — кароль Даніі з 7 чэрвеня 1326. У 1325-26 гады і з 1330 года герцаг Шлезвіга пад імем Вальдэмар V.

Узышоў на прастол пасля звяржэння караля Крыстафера II. У Вальдэмара было шмат праціўнікаў, праз тры гады адрокся ад прастола.

Абранне на прастол[правіць | правіць зыходнік]

Сын герцага Шлезвіга Эрыка II і герцагіні Адэльхайд (ням.: Adelheid von Holstein) — дачкі Генрыха I фон Гольштэйн-Рэндсбург (ням.: Heinrich I. von Holstein-Rendsburg).

Калі яго далёкі сваяк Крыстафер II быў высланы з каралеўства, гольштэйнскай і дацкай знаці неабходна было абраць новага караля. Іх выбар паў на 11-гадовага герцага Шлезвіга Вальдэмара V — главу дынастычнай лініі, якая бярэ пачатак ад дацкага караля Абеля. З-за маладога ўзросту новага караля рэгентам і апекуном быў прызначаны яго дзядзька па матчынай лініі граф Гольштэйна Герхард III, які быў самым буйным уладальнікам закладзеных дацкіх земляў.

Пры каранацыі Вальдэмару, гэтак жа як у свой час Крыстаферу II, прыйшлося падпісаць пагадненні, якія абмяжоўвалі яго ўладу. У пагадненне былі дададзены новыя ўмовы, напрыклад, пра знішчэнне ўсіх замкаў у Сконэ, усе прадстаўнікі дваранства атрымалі права ўмацоўваць сядзібы. Самым важным было так званае «Улажэнне Вальдэмара» (Constitutio Valdemariana), дзе абумаўлялася, што ў будучым ніхто не меў права быць адначасова герцагам Шлезвіга і каралём Даніі.

Вальдэмар, прытрымліваючыся пагаднення, перадаў кіраванне ў Шлезвігу свайму дзядзьку Герхарду III.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Практычна ўся ўлада ў Даніі цяпер належала знаці, што было вельмі непапулярна ў сярод сялян. Некаторыя новыя кіраўнікі была замежнікамі, шмат хто ўвёў новыя падаткі. У 1328 годзе на востраве Зеландыя сяляне паднялі мяцеж, які быў падушаны. У 1329 годзе паўстанне ўспыхнула ў Ютландыі, яно было таксама падушана. Урэшце, Герхарду III прыйшлося заклікаць на трон Крыстафера II. Вальдэмар ізноў стаў герцагам Шлезвіга.

У 1340 годзе адзіная сястра Вальдэмара Хельвіга (Helvig) ажанілася з дацкім каралём Вальдэмарам IV. У наступныя гады Вальдэмар вёў непаслядоўную палітыку ў адносінах да Даніі, у якой войны чаргаваліся з супрацоўніцтвам.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Рыхарда фон Лаўэнбург (дацк.: Richardis af Sachsen-Lauenburg). Дзеці:

  • Генрых (пам. 1375) — герцаг Шлезвіга з 1364 года;
  • Вальдэмар (пам. 1364);

Зноскі